Кінгмэн
Рыф Кінгмэн | |
---|---|
англ. Kingman Reef | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
6°24′ пн. ш. 162°24′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыф Кі́нгмэн (англ.: Kingman Reef) — незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амерыкі.
Гісторыя
Рыф быў адкрыты ў 1798 г. амерыканскім гандлёвым суднам. У 1853 г. атрымаў назву Кінгмэн у гонар амерыканскага капітана, які картаграфаваў яго. У 1922 г. быў далучаны да ЗША. Доўгі час знаходзіўся пад юрысдыкцыяй ваенна-марскога флота ЗША. Аднак 18 студзеня 2001 г. быў пераўтвораны ў запаведнік.
Прырода
Самая высокая кропка ўздымаецца на 1 м над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой. Дзякуючы адсутнасці чалавечай дзейнасці ў навакольных водах добра захавалася эндэмічная марская фаўна.
-
Паверхня
-
Падводныя каралы
-
Падводныя каралы
-
Вывучэнне падводнай фаўны
Спасылкі
- Kingman Reef National Wildlife Refuge Архівавана 25 ліпеня 2013.