Сцягі штатаў ЗША
У цяперашні час у кожнага штата ЗША ёсць сцяг. Сцягі з’яўляюцца афіцыйнымі сімваламі штатаў.
У большасці штатаў сцяг з’явіўся паміж 1890-х гадамі і Першай сусветнай вайной.[1] Тым не менш, некаторыя да апошняга дзесяцігоддзя XIX стагоддзя ўжо мелі свой сцяг. У некаторых паўднёвых штатаў у 1861 годзе пасля ўтварэння канфедэратыўных штатаў Амерыкі з’явіліся сцягі, што падкрэслівала пашырэнне іх аўтаноміі ў параўнанні з тым, што было да аддзялення ад ЗША.
Паўночнаамерыканская вексілалагічная асацыяцыя (англ.: North American Vexillological Association) у 2001 годзе правяла даследаванне, згодна з якім сярод сцягоў усіх штатаў ЗША і правінцый Канады лепшым быў прызнаны сцяг Нью-Мексіка, горшым — сцяг Джорджыі (гл. варыянт 2001 — 2003 гадоў).[2]
Сучасныя сцягі
Сцяг | Штат | Год прыняцця | Кароткае апісанне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Агая | 1902 | Палотнішча, якое звужаецца направа, з выразам у вольнай частцы. Злева сіні трохвугольнік, асновай якога з’яўляецца левы край сцяга. Усярэдзіне трохвугольніка знаходзіцца белая літара O з чырвоным кругам унутры і семнаццаць белых пяціканцовых зорак вакол яе. У астатняй частцы палотнішча — пяць гарызантальных палос (тры чырвоныя і дзве белыя). | Аўтар сцяга — Джон Эйземан, архітэктар з Кліўленда, найбуйнейшага горада Агая.[3] | |
Аява | 1921 | Тры вертыкальныя паласы — сіняя, белая і чырвоная, з якіх сярэдняя (белая) шырэй астатніх. У сярэдзіне — белагаловы арлан трымае ў дзюбе сінюю стужку з надпісам: Our liberties we prize and our rights we will maintain (з англ.: Мы цэнім нашыя свабоды, мы захаваем нашыя правы). Ніжэй надпіс чырвоным Iowa (з англ.: Аява). | Сцяг быў прыдуманы жыхаркай горада Ноксвіл Дыксі Корнел Гебхарт.[4] | |
Айдаха | 1957 | Пятчака Айдаха на сінім полі; знізу залатая стужка з надпісам State of Idaho (з англ.: Штат Айдаха). | Заснаваны на сцягу, які выкарыстоўваўся першым пяхотным палком Айдаха ў 1899 годзе ў ходзе Іспана-амерыканскай вайны. Першы варыянт быў прыняты ў 1907 годзе, сучасны прыняты ў 1957 годзе з некаторымі зменамі.[5] | |
Аклахома | 1941[заўв 1] | Нябесна-блакітнае палотнішча, на якім намаляваныя традыцыйны шчыт племя асейджы і перакрыжаваныя люлька міра і аліўкавая галіна на ім. Ніжэй белымі літарамі напісана: Oklahoma (з англ.: Аклахома). | У 1925—1941 гадах выкарыстоўваўся такі ж сцяг, але без надпісу.[6] У 1988[6] і 2006[7] гадах выходзілі законы, якія стандартызавалі колеры сцяга. | |
Алабама | 1895 | Чырвоны андрэеўскі крыж на белым полі. | Сцяг узыходзіць да баявога сцяга Канфедэрацыі.[8] | |
Аляска | 1927 | На сінім полі размешчана восем зорак, якія складваюцца ў астэрызм Вялікі Коўш (7 найбольш яркіх зорак сузор'я Вялікая Мядзведзіца) і Палярную зорку. | Сцяг быў прыдуманы выхадцам з Аляскі Бені Бенсанам з вёскі Чыгнік і атрымаў першае месца ў конкурсе сцягоў.[9] | |
Арканзас | 1913 | На чырвоным полі размешчаны вялікі белы ромб з сіняй акантоўкай. На ёй размешчаныя ў шэраг 25 белых пяціканцовых зорак. Унутры ромба — сіні надпіс Arkansas (з англ.: Арканзас) і яшчэ чатыры сінія зоркі — адна над надпісам і тры пад ёй. | Сцяг быў прыдуманы для конкурсу сцягоў у 1912 годзе жыхаром горада Вабасока Уілі К. Хокерам.[10] | |
Арызона | 1917 | Ніжняя палова сцяга цалкам сіняя, у верхняй намаляваныя дванаццаць чырвоных і залатых прамянёў, якія разыходзяцца з цэнтра. Пасярэдзіне знаходзіцца зорка меднага колеру. | Сцяг быў прыдуманы ў 1910 годзе палкоўнікам Чарлзам У. Харысам для каманды, якая прадстаўляла Арызону на нацыянальных спаборніцтвах па стральбе з вінтоўкі.[11] | |
Арэгон | 1925 | На пярэднім баку на сінім палотнішчы намаляваны акружаны дваццаццю трыма залатымі пяціканцовымі зоркамі геральдычны шчыт з пячаткі штата , зверху ад якога напісана: State of Oregon (з англ.: Штат Арэгон), а знизу — 1859 (год, у які Арэгон стаў штатам). Абодва надпісы залатога колеру. На адваротным баку ў цэнтры палотнішча намаляваны бабёр залатога колеру. | ||
Ваёмінг | 1917 | У сярэдзіне сіняга поля, абрамленага белай (унутры) і чырвонай палосамі, — белы контур амерыканскага бізона, на яго баку — пячатка Ваёмінга . | Аўтар сцяга — Верна Кеес.[12] | |
Вашынгтон | 1923 | У цэнтры цёмна-зялёнага сцяга размешчана пячатка штата з партрэтам Джорджа Вашынгтона, у гонар якога ён атрымаў сваю назву. | ||
Вермонт | 1923 | Сіняе палотнішча, у сярэдзіне якога знаходзіцца герб Вермонта. | ||
Віргінія | 1861 | У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Віргініі . | ||
Вісконсін | 1980 | Сіні сцяг, на якім намаляваны герб штата, зверху ад якога белы надпіс Wisconsin (з англ.: Вісконсін), а знізу — 1848 (год далучэння да ЗША на правах штата). | Сцяг створаны ў 1863 годзе. У 1980 годзе дададзеныя надпісы зверху і знізу ад герба.[13] | |
Гаваі | 1959[заўв 3] | У крыжы изображён «Юніян Джэк», астатнюю частку сцяга займаюць гарызантальныя белыя, чырвоныя і сінія паласы. | Першая версія сцяга з’явілася ў 1816 годзе для караля Камеамеі I, аднак паласы ў ёй былі размешчаны інакш (чырвоная, белая, сіняя). З 1843 года функцыянуе як сцяг Гаваяў, якія за гэты час былі каралеўствам , пратэктаратам, рэспублікай , тэрыторыяй у складзе ЗША, з 1959 года — штатам. | |
Джорджыя | 2003 | Тры гарызантальныя паласы — дзве чырвоныя і адна белая; у крыжы намаляваны герб штата на сінім полі, які быў акружаны трынаццаццю белымі зоркамі і са словамі In God We Trust (з англ.: На Бога мы спадзяёмся — дэвіз ЗША). | ||
Дэлавэр | 1913 | У сярэдзіну цёмна-блакітнага сцяга змешчаны светла-аранжавы ромб, усярэдзіне якога знаходзіцца герб Дэлавэра. Пад ромбам — надпіс белымі літарамі: December 7, 1787 (з англ.: 7 снежня 1787 — дата, калі Дэлавэр першым з усіх штатаў ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША). | Падобны сцяг (герб штата на цёмна-блакітным) выкарыстоўваўся дэлавэрскімі вайсковымі часткамі ў ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША. | |
Заходняя Віргінія | 1929 | У цэнтры сцяга на белым полі з сіняй акантоўкай размешчаны герб Заходняй Віргініі. | ||
Ілінойс | 1970 | У цэнтры белага сцяга размешчана вялікая пячатка Ілінойса. Пад ёй — сіні надпіс Illinois (з англ.: Ілінойс). | Першая версія сцяга была створана Люсі Дэрвент у 1912 годзе і прынятая як сцяг штата ў 1915 годзе. Пазней на сцяг было дададзена назву штата.[14] | |
Індыяна | 1917 | Цёмна-сіні сцяг, у сярэдзіне якога намаляваны жоўты факел, акружаны знешнім кругам з трынаццаці зорак, унутраным паўкругам з пяці і адной зоркай ледзь вышэй яго полымя; над ёй паўкруглы надпіс Indiana (з англ.: Індыяна). | Сцяг створаны Полам Хадлі з горада Мурсвіл для конкурсу сцягоў.[15] | |
Каларада | 1911[заўв 4] | Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні сіняга і белага колераў (белая пасярэдзіне). Ледзь злева ад цэнтра змешчана вялікая чырвоная літара C, унутры якой знаходзіцца круг залатога колеру, у дыяметры роўны шырыні кожнай з палос. | Сцяг быў прапанаваны Эндру Карлайлам Карсанам ў 1911 годзе і афіцыйна зацверджаны ў якасці сцяга штата ў тым жа годзе. У 1929 і 1964 гадах у закон аб сцягу ўносіліся ўдакладненні датычна таго, якія менавіта адценні сіняга і чырвонага павінны выкарыстоўвацца і якіх памераў павінна быць літара і круг ўнутры яе.[16] | |
Каліфорнія | 1911 | Белае палотнішча з чырвонай паласой унізе. У левым верхнім вугле знаходзіцца чырвоная пяціканцовая зорка, а пасярэдзіне — грызлі , які ідзе налева адносна гледача па зялёным лужку. Крыху ніжэй надпіс: California Republic (з англ.: Каліфарнійская Рэспубліка). | Узыходзіць да сцяга Каліфарнійскай Рэспублікі.[17] | |
Канектыкут | 1897 | На блакітным полі ў цэнтры размешчаны белы барочны шчыт. На шчыце намаляваныя тры вінаградныя лазы, з кожнай з якіх звісае па тры гронкі вінаграду. Пад шчытом знаходзіцца бела-залатая стужка з надпісам: Qui transtulit sustinet (з лац.: Той, хто пасадзіў нас, будзе клапаціцца пра нас — дэвіз штата). | Сцяг узыходзіць да сцяга калоніі Сейбрук.[18] | |
Канзас | 1963 | У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Канзаса . Трохі вышэй пячаткі намаляваная кветка сланечніка, ніжэй — надпіс залатымі літарамі Kansas (с англ.: Канзас). | Першы сцяг Канзаса быў распрацаваны ў 1925 і афіцыйна зацверджаны ў 1927 годзе. Ён выглядаў так жа, як сучасны, за выключэннем таго, што на ім адсутнічала назва штата. Яна была дададзена ў 1961 годзе, а ў 1963 годзе былі змененыя памеры сцяга[19]. | |
Кентукі | 1928 | На цёмна-сінім сцягу намаляваная пячатка штата з залатым паўкруглым надпісам Commonwealth of Kentucky (з англ.: Садружнасць Кентукі) вышэй і дзвюма кветкамі сумніка (афіцыйная кветка штата) ніжэй. | Сцяг быў створаны Джэсі Коксам Бёрджэсам, настаўнікам з Франкфурта (Кентукі).[20] | |
Луізіяна | 2006 | У цэнтры сіняга сцяга намалявана птушынае гняздо, усярэдзіне якога пелікан корміць крывёю сваіх птушанят. Ніжэй намаляваная стужка з надпісам Union, Justice and Confidence (з англ.: Саюз, справядлівасць і вера — дэвіз штата). | Сцяг быў афіцыйна прыняты ў 1912 годзе, у 2006 годзе ён быў відазменены (дадаліся тры кроплі крыві на грудзях пелікана).[21] | |
Мантана | 1981 | У цэнтры сіняга палотнішча намаляваная пячатка Мантаны , трохі вышэй — надпіс залатымі літарамі Montana (з англ.: Мантана). | У ходзе Іспана-амерыканскай вайны такі сцяг, але без надпісу з назвай штата, выкарыстоўвалі войскі з Мантаны. У 1905 годзе ён быў прыняты ў якасці сцяга штата, у 1981 годзе быў дададзены надпіс зверху ад пячаткі.[22] | |
Масачусетс | 1971 | Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца герб Масачусетса. | З 1908 па 1971 год адваротны бок сцяга адрозніваўся ад пярэдняга, з 1971 года абодва бакі выглядаюць аднолькава.[23] | |
Мінесота | 2024 | На левым баку сцяга размешчана белая 8-канцовая зорка на цёмна-сінім фоне. Астатняя частка сцяга суцэльная, ярка-блакітная. | Сцяг быў прыняты 11 мая 2024 года. Аўтар сцяга — Andrew Prekker. | |
Місісіпі | 1894 | Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У крыжы — баявы сцяг арміі канфедэратаў: чырвоны квадрат, на якім знаходзіцца сіні андрэеўскі крыж, у які ўпісана 13 белых зорак. | ||
Місуры | 1913 | Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У цэнтры знаходзіцца пячатка Місуры , абрамленая сінім кругам, у які ўпісана 24 белыя зоркі. | Аўтар сцяга — Мэры Элізабет Уоткінс Олівер.[24] | |
Мічыган | 1911 | У цэнтры цёмна-сіняга сцяга размешчаны герб штата. | ||
Мэн | 1909 | У цэнтры сіняга сцяга размешчаны герб Мэна. | ||
Мэрыленд | 1904 | Ппалотнішча падзелена на чвэрці, прычым супрацьлеглыя адна адной чвэрці выглядаюць аднолькава. Левая верхняя і супрацьлеглая ёй правая ніжняя чвэрці складаюцца з шасці вертыкальных палос залатога і чорнага колераў. Іх перасякае дыяганальная лінія, на якой колеры інвертаваныя. У правай верхняй і левай ніжняй чвэрцях падзелены у сваю чаргу таксама на чвэрці белага (левая верхняя і супрацьлеглая ёй) і чырвонага колераў. Па межах белых і чырвоных сегментаў працягнуты канцы грэчаскага крыжа, на якім колеры інвертаваныя. | Геральдычны сцяг Джорджа Кальверта, першага барона Балтымар.[25] | |
Небраска | 1963 | У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Небраскі . | ||
Невада | 1991 | Сіняе палотнішча, у крыжы якога дзве галіны чорнага палыну падтрымліваюць белую пяціканцовую зорку, крыху ніжэй якой аранжавымі літарамі надпіс Nevada (з англ.: Невада). Вышэй за зорку — аранжавая стужка з надпісам: Battle born (з англ.: Народжаны ў баях). | Цяперашні сцяг — зменены сцяг 1929 года (назва штата на першым варыянце была напісана вакол зоркі, зараз — пад ёй).[26] | |
Нью-Гэмпшыр | 1931 | У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Нью-Гэмпшыра , акружаная лаўровымі лісцем і дзевяццю залатымі зоркамі. | У 1909—1931 гадах сцяг існаваў у тым жа выглядзе, але са старой пячаткай (у 1931 годзе выгляд пячаткі быў зменены).[27] | |
Нью-Джэрсі | 1896[заўв 5] | Вялікая пячатка Нью-Джэрсі ў сярэдзіне цёмна-жоўтага палотнішча. | У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне адносна таго, якія менавіта адценні належыць выкарыстоўваць на сцягу.[28] | |
Нью-Ёрк | 1901 | У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Нью-Ёрка (частка пячаткі штата ўнутры круга). | ||
Нью-Мексіка | 1925 | На жоўтым палотнішчы чырвоны знак сонца індзейскага племя зіа памераў у траціну даўжыні самога сцягу: чырвоны пусты круг (у ⅓ ад памераў сімвала агулам), з якога паралельна бакам палотнішча выходзіць 4 групы прамянёў па 4 прамяні ў кожнай, прычым сярэднія два прамяні на ⅕ даўжэй за вонкавыя. | Сцяг створаны археолагам Гары Мера з Санта-Фэ.[29] На сусветнай выстаўцы ў Сан-Дыега ў 1915 годзе быў узняты неафіцыйны сцяг Нью-Мексіка.[30] | |
Паўднёвая Дакота | 1992 | У цэнтры нябесна-блакітнага палотнішча размешчана пячатка штата ў сіне-белым варыянце. Яна акружаная залатымі трохвугольнікамі, аснова якіх ляжыць на контуры круга, і надпісамі залатымі літарамі: South Dakota (з англ.: Паўднёвая Дакота) і The Mount Rushmore State (з англ.: Штат гары Рашмор). | Заснаваны на першым сцягу Дакоты, прынятым ў 1909 годзе.[31] | |
Паўднёвая Караліна | 1861 | У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча контуры белай пальмы. У крыжы — белы паўмесяц, разгорнуты сярпом да левага верхняга куце палотнішча. | Заснаваны на сцягу, створаным у 1775 годзе для паўднёвакаралінскіх войскаў палкоўнікам Уільямам Молтры.[32] | |
Паўночная Дакота | 1911 | Сіняе палотнішча, у цэнтры якога намаляваны белагаловы арлан з раскінутымі крыламі і адкрытым дзюбам. У левай лапе ён трымае пучок стрэл, у правай — аліўкавую галіну, на якой бачныя тры чырвоныя ягады. На грудзях арлана знаходзіцца шчыт, верхняя частка якога — сіняя, а ў ніжняй знаходзіцца 13 вертыкальных чырвоных і белых палос. У дзюбе арлан трымае чырвоную стужку з надпісам залатымі літарамі: E Pluribus Unum (з лац.: З шмат — адно). Ніжэй — чырвоная стужка з надпісам North Dakota (з англ.: Паўночная Дакота) залатымі літарамі, вышэй — размешчаныя паўкругам трынаццаць залатых зорак. Над усім знаходзіцца малюнак ўзыходзячага сонца з сямю прамянямі. | Сцяг, за выключэннем стужкі з назвай штата, цалкам паўтарае баявы сцяг паўночнадакоцкай пяхоты ў Амерыкана-Філіпінскай вайне.[33] | |
Паўночная Караліна | 1885 | Дзве гарызантальныя паласы — чырвоная і белая — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка, злева і справа ад якой знаходзяцца жоўтыя літары N і C адпаведна. Зверху і знізу — жоўтыя стужкі. На верхняй чорным напісана May 20th, 1775 (з англ.: 20 мая 1775), на ніжняй — April 12th, 1776 (з англ.: 12 красавіка 1776) | Сучасны сцяг уяўляе сабой сцяг часоў Грамадзянскай вайны з змененым размяшчэннем колераў, дададзенымі літарамі NC і змененым тэкстам.[34] | |
Пенсільванія | 1907 | У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Пенсільваніі. | ||
Род-Айленд | 1897 | Белае палотнішча, у сярэдзіне якога намаляваны залаты якар, які акружаны дваццаццю залатымі зоркамі, і крыху ніжэй — блакітная стужка са словам Hope (з англ.: Надзея — дэвіз штата). | ||
Тэнесі | 1905 | Чырвонае палотнішча з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго — тры белыя зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз любыя дзве з іх не была паралельная бакам сцяга. | ||
Тэхас | 1845[заўв 6], 1933[заўв 7] | Дзве гарызантальныя паласы — белая і чырвоная — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка. | Мянушка — "Сцяг самотнай зоркі" (англ.: Lone Star Flag).
Сцяг быў распрацаваны ў 1838 годзе і з 1839 года з’яўляўся сцягам Рэспублікі Тэхас. У 1845 годзе Тэхас увайшоў у склад ЗША, і сцяг быў прыняты ў якасці афіцыйнага ў ізноў утвораным штаце. З 1879 па 1933 год у Тэхаса афіцыйна не было сцяга, аднак дэ-факта ім заставаўся той жа.[35] | |
Фларыда | 1985 | Чырвоны андрэеўскі крыж на белым палатне. У сярэдзіне знаходзіцца пячатка Фларыды . | Чырвоны крыж на сцягу ўзыходзіць да баявога сцяга Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі. Сцяг быў прыняты ў 1900 годзе. Змена ў 1985 годзе звязана з тым, што была змененая пячатка штата.[36] | |
Юта | 1913 | У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча размешчана пячатка штата , акружаная залатым кальцом. | ||
Амерыканскае Самоа | 1960 | прамавугольнае палатно, падзеленае на тры трохвугольнікі. Падножжа белага роўнабаковага трохвугольніка супадае з правым бокам сцяга. Гіпатэнузы двух сініх прамавугольных трохвугольнікаў, апраўленыя чырвонай аблямоўкай, супадаюць з бакамі роўнабаковага трохвугольніка. У роўнабаковым трохвугольніку знаходзіцца выява белагаловага арлана (нацыянальнага сімвала ЗША, які прысутнічае на Вялікай пячатцы), які трымае лапамі фуэ (мухабойку), якая сімвалізуе мудрасць традыцыйных самаанскіх правадыроў, і уатогі (ваенную дубіну), якая сімвалізуе ўладу дзяржавы[37]. | Чырвоны, белы і сіні колеры з’яўляюцца традыцыйнымі для Самоа і ЗША колерамі. | |
Амерыканскія Віргінскія астравы | 1921 | Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[38]. | Колеры сцяга сімвалізуюць розныя прыродныя асаблівасці Віргінскіх астравоў — жоўты (кветкі), зялёны (узгоркі), белы (аблокі) і блакітны (вада). Сцяг быў створаны мастаком Персівалем Спарксам па просьбе амерыканскага губернатара астравоў Ілая Кітэля. | |
Горад Вашынгтон | 1938 | Белае палатно з дзвюма чырвонымі гарызантальнымі лініямі. Над верхняй лініяй 3 чырвоныя зоркі[39]. | У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарлз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе[40]. | |
Гуам | 1948 | Сіняе палатно з чырвонай аблямоўкай з усіх бакоў. У цэнтры сцяга знаходзіцца выява герба Гуама. На гербе намаляваны лодка проа ў бухце горада Хагатна, сталіцы Гуама, бераг з какосавай пальмай, рака і надпіс чырвонымі літарамі «GUAM». Удалечыні — мясцовая скала «Puntan Dos Amantes»[41]. | Сцяг быў распрацаваны Хелен Л. Пол, жонкай ваенна-марскога афіцэра, які служыў на Гуаме. | |
Паўночныя Марыянскія астравы | 1989 | Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[39]. | Сіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з’яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў. | |
Пуэрта-Рыка | 1895 | Пяць гарызантальных палос аднолькавай шырыні, тры з якіх чырвоныя, а дзве белыя. У левай частцы сцяга сіні трохвугольнік з белай зоркай[42]. | З 1 студзеня 1899 года і да 1952 года адзіным афіцыйным сцягам Пуэрта-Рыка быў сцяг Злучаных Штатаў. |
Марскія сцягі
Сцяг | Штат | Год прыняцця | Кароткае апісанне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Масачусетс | 1971 | У сярэдзіне белага палотнішча зялёны контур хвоі. | Прыняты ў 1776 годзе, аднак з тых часоў змяніўся: да 1971 года на сцягу таксама быў надпіс: An Appeal to Heaven (з англ.: Заклік да нябёсаў).[43] | |
Мэн | 1939 | У сярэдзіне белага палотнішча зялёны контур хвоі. Яе перасякае малюнак сіняга якара. Зверху надпіс сінімі літарамі: Dirigo (з лац.: Накіроўваю), унізе: Maine (з англ.: Мэн). |
Гістарычныя сцягі
Сцяг | Штат | Гады | Кароткае апісанне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Аклахома | 1911—1925 | Чырвонае палотнішча, пасярэдзіне якога — белая пяціканцовая зорка з сінім контурам і лікам «46». | ||
Алабама | 1861 | На адным баку ў сярэдзіне сіняга палотнішча намаляваная багіня волі з апушчаным мячом у правай руцэ і маленькім сінім сцягам з залатой зоркай і надпісам Alabama (з англ.: Алабама) у левай. Над яе фігурай аркай размяшчаецца надпіс залатымі літарамі: Independent now and forever (з англ.: Незалежная цяпер і назаўсёды). На адваротным баку намаляваны куст бавоўны і скручаны ў справа ад яго тэхаскі грымучнік. Ніжэй — залаты надпіс: Noli mi tangere (з лац.: Не чапай мяне). | Дзейнічаў падчас Войны Поўначы і Поўдня на працягу толькі аднаго месяца — з 11 студзеня па 10 лютага 1861 года.[44] | |
Вермонт | 1804—1837 | Сцяг ЗША з дванаццаццю зоркамі і палосамі і белым надпісам Vermont (з англ.: Вермонт) на верхняй паласе. | ||
1837—1923 | Сцяг ЗША, у якога зоркі ў крыжы заменены на адну вялікую белую зорку; унутры яе знаходзіцца герб Вермонта.[заўв 9] | |||
Джорджыя | 1879—1902 | Шырокая сіняя паласа ўздоўж тронка і тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні (дзве чырвоныя і адна белая). | ||
1902—1906 | На папярэднюю версію сцяга дададзены герб Джорджыі. | |||
1906—1920 | Ад папярэдняй версіі адрозніваецца тым, што герб штата на сцягу змешчаны на белы барочны шчыт, пад якім знаходзіцца чырвоная стужка з надпісам залатымі літарамі: Georgia (з англ.: Джорджыя). | |||
1920—1956 | Герб Джорджыі заменены на пячатку штата. | |||
1956—2001 | Гарызантальныя паласы заменены на чырвонае поле, на якім размешчаны сіні андрэеўскі крыж з белай аблямоўкай. На крыжы размяшчаецца 13 белых пяціканцовых зорак. | Сіні андрэеўскі крыж з зоркамі на чырвоным полі ў гады Грамадзянскай вайны ў ЗША быў баявым сцягам канфедэратаў.[заўв 11] | ||
2001—2003 | На сіняе палотнішча змешчана намаляваная залатым і сінім пячатка Джорджыі, акружаная трынаццаццю белымі пяціканцовымі зоркамі. Пад ёй знаходзіцца шырокая залатая стужка, дзе пад надпісам сінімі вялікімі літарамі Georgia’s History (з англ.: Гісторыя Джорджыі) намаляваныя пяць сцягоў: сцяг ЗША з трынаццаццю зоркамі, размешчанымі па кругу (Betsy Ross); неафіцыйны сцяг Джорджыі, які выкарыстоўваўся да 1879 года (залаты герб штата на сінім полі); сцяг 1920—1956 гадоў; сцяг 1956—2001 гадоў; сучасны сцяг ЗША з пяццюдзесяццю зоркамі. Крыху ніжэй стужкі залатымі вялікімі літарамі напісана: In God We Trust (з англ.: На Бога мы спадзяёмся — нацыянальны дэвіз ЗША). | |||
Луізіяна | 1861—1912 | Трынаццаць гарызантальных палос. Паслядоўнасць колераў: сіняя, белая, чырвоная, белая. У крыжы чырвонага колеру — жоўтая пяціканцовая зорка. | Заснаваны на сцягу ЗША з выкарыстаннем колераў французскага і іспанскага сцягоў.[21] | |
Масачусетс | 1908—1971 | Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца цёмна-блакітны шчыт з выявай хвоі. | ||
Місісіпі | 1861—1865 | Белае палотнішча, у цэнтры якога намалявана дрэва магноліі. У крыжы — сіні квадрат з белай пяціканцовай зоркай, уздоўж правага краю — шырокая чырвоная паласа. | Дзейнічаў падчас Войны Поўначы і Поўдня. | |
Мэн | 1901—1909 | Палотнішча вохрыста колеру. Пасярэдзіне — схематычны зялёны контур хвоі, злева ўверсе ад яе — сіняя пяціканцовая зорка. | Зялёная хвоя з’яўляецца сімвалам Новай Англіі.[46][47] | |
Паўднёвая Дакота | 1963—1992 | Ад папярэдняга варыянта адрозніваецца тым, што жоўты круг у сярэдзіне сонца заменены на пячатку Паўднёвай Дакоты. | ||
Паўднёвая Караліна | 1861 | На сінім палатне ў сярэдзіне намаляваны белы авал, усярэдзіне яго — пальма. У крыжы белы малады паўмесяц. | Быў афіцыйным сцягам на працягу ўсяго двух дзён, 26 — 28 студзеня 1861 года.[34] Быў прыняты пасля аддзялення Паўднёвай Караліны ад ЗША. | |
Паўночная Караліна | 1861—1885 | Адна шырокая чырвоная паласа ўздоўж тронка і дзве гарызантальныя паласы роўнай шырыні блакітнага і белага колераў. На чырвонай паласе — белая пяціканцовая зорка. Вышэй за яе надпіс белымі літарамі May 20th 1775 (з англ.: 20 мая 1775), ніжэй — May 20th, 1861 (з англ.: 20 мая 1861) | Быў прыняты пасля аддзялення Паўночнай Караліны ад ЗША. | |
Фларыда | 1868—1900 | Вялікая пячатка штата ў сярэдзіне белага сцяга. |
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ У 1988 і 2006 гадах уносіліся змены.
- ↑ У сцяга Арэгона парэдні і адваротны бакі адрозніваюцца. Зверху прыведзены пярэдні бок сцяга, знізу — адваротны.
- ↑ Як сцяг штата Гаваі; да гэтага выкарыстоўваўся з 1843 года іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі на тэрыторыі Гавайскага архіпелага.
- ↑ У 1929 і 1964 гадах уносіліся ўдакладненні.
- ↑ У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне.
- ↑ Як сцяг штата Тэхас; з 1839 года існаваў як сцяг рэспублікі Тэхас.
- ↑ У 1879—1933 гадах заставаўся сцягам штата дэ-факта (афіцыйна сцяга ў штата ў гэты перыяд не было).
- ↑ У сцяга Алабамы 1861 года пярэдні і адваротны бакі адрозніваюцца. Зверху прыведзена пярэдні бок сцяга, знізу — адваротны.
- ↑ Колькасць канцоў у зорцы не агаворвалася ў законе[45].
- ↑ Не захавалася ні аднаго сцяга Джорджыі 1902—1906 гадоў і ні адной ілюстрацыі з ім. Прыведзеная ілюстрацыя з’яўляецца рэпрадукцыяй таго, як выглядаў сцяг, мяркуючы паводле апісанняў.
- ↑ Гл. малюнак баявога сцяга канфедэратаў.
- ↑ Пярэдні бок сцяга з тых часоў не змяніўся.
Крыніцы
- ↑ Nick Artimovich. Questions & Answers (англ.)(недаступная спасылка). — стр. 8. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 13 сакавіка 2009.
- ↑ Ted Kaye. New Mexico tops state/provincial flags survey, Georgia loses by wide margin (англ.) (10 июня 2001). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Ohio (англ.)
- ↑ Iowa General Assembly — Iowa State Symbols Архівавана 24 снежня 2018. (англ.)
- ↑ Governor of the State of Idaho — Idaho State Symbols Архівавана 30 чэрвеня 2010. (англ.)
- ↑ а б «Flags of the World»: Flag of Oklahoma (англ.)
- ↑ Enrolled Senate Bill No. 1359 . Oklahoma State Courts Network. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 9 красавіка 2015. (англ.)
- ↑ 50states.com: Alabama State Flag (англ.)
- ↑ 50states.com: Alaska State Flag (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Arizona (англ.)
- ↑ Netstate.com: Flag of Arizona (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Wyoming (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Wisconsin (англ.)
- ↑ Illinois.gov — Illinois Facts — Official State Flag Архівавана 28 чэрвеня 2010. (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Indiana (англ.)
- ↑ Flags Bay — The Centennial State: Colorado's Colorful Flag(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of California (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Connecticut (англ.)
- ↑ State State Flag(недаступная спасылка). Cool Things. Kansas State Historical Society. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2005. Праверана 9 красавіка 2015. (англ.)
- ↑ Kentucky Department for Libraries and Archives — Kentucky's State Flag Архівавана 18 сакавіка 2010. (англ.)
- ↑ а б «Flags of the World»: Flag of Louisiana (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Montana (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Massachusetts (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Missouri (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Maryland (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Nevada (англ.)
- ↑ New Hampshire Almanac — State Flag (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of New Jersey (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of New Mexico (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: New Mexico's First Flag (англ.)
- ↑ The South Dakota State Flag(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2010.
- ↑ «Flags of the World»: Flag of South Carolina (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of North Dacota (англ.)
- ↑ а б «Flags of the World»: Flag of North Carolina (англ.)
- ↑ Handbook of Texas Online — Flags of Texas (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Florida (англ.)
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1354621/flag-of-American-Samoa (англ.)
- ↑ http://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/flags/flagtemplate_vq.html Архівавана 15 чэрвеня 2013. (руск.)
- ↑ а б * А. Знамиеровский, (2002) Флаги мира, БММ. ISBN 5-88353-150-4
- ↑ Government of the District of Columbia, untitled monograph, 1963, pp. 21-23 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2012. Праверана 21 студзеня 2011.
- ↑ http://www.crwflags.com/fotw/flags/gu.html (англ.)
- ↑ Reglamento sobre el Uso en Puerto Rico de la Bandera del Estado Libre Asociado de Puerto Rico (ісп.).
- ↑ «Flags of the World»: Naval Ensign of Massachusetts (англ.)
- ↑ State Flag of Alabama(недаступная спасылка). Alabama Emblems, Symbols and Honors. Alabama Department of Archives & History (27 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flag of Vermont (англ.)
- ↑ «Flags of the World»: Flags of New England (англ.)
- ↑ David B. Martucci. The New England Flag (англ.)(недаступная спасылка) (10 студзеня 1997). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2007. Праверана 13 сакавіка 2009.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.) Амерыканскай вексілалагічнай асацыяцыі (NAVA)