Прыбярэжна-водная расліна вышынёй 15—60 см, з гронкападобным коранем. Сцябло патоўшчанае, пустое ўсярэдзіне, уверсе галінастае. Лісце суцэльнае, бліскучае, гародчатае: ніжняе — сэрцападобнае, чаранковае; верхняе — ныркападобнае, сядзячае. Кветкі буйныя, ярка-жоўтыя, бліскучыя, адіночныя, з простым вяночкападобным калякветнікам з 5 лісцікаў. Плод — шматлістоўка (5—12 лістовак сядзяць на плоскім кветаложы).
Экалогія
Расце на забалочаных лугах, у алешніках, канавах, на берагах вадаёмаў, іншы раз у вадзе. Цвіце у красавіку-маі. Ядавітая (утрымлівае алкалоіды берберын і протэанемалін).