Лістоўніца Гмеліна
Лістоўніца Гмеліна | ||||||||||||||||
![]() Лес з лістоўніцы Гмеліна ў раёне ракі Калыма | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Larix gmelinii (Rupr.) Kuzen. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Лістоўніца Гмеліна (Lárix gmélinii) — від іглічных дрэў з роду Лістоўніца (Larix) сямейства Хваёвыя (Pinaceae). Найбольш паўночная драўняная парода, якая дасягае 72° 56' з. ш. на Таймыры ў даліне ракі Хатангі. Названая ў гонар Іагана Георга Гмеліна.
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Батанічная ілюстрацыя из кнігі Р. Э. Траутфетэра Plantarum imagines et descriptiones florum Rossicam illustrantes, 1844—1846
|
Маладыя парасткі светлыя, разаватыя або вохрыста-саламяныя, рассеянаваласістыя. Кара ствала чырвоная або шаравата-бурая, тоўстая, з глыбокімі расколінамі ў ніжняй частцы старых ствалоў.
Ігліца ярка-зялёная, даўжынёй 15-30 мм, вузкалінейная, мяккая, на скарочаных уцёках у пучках па 25-40 штук.
Шышкі даўжынёй 15-30 мм, авальныя або яйкападобныя. На дробных шышках 20-25 чашуй ў чатыры рады, на буйных шышках 40-50 чашуй ў шэсць шэрагаў. Насенныя лускі даўжынёй 1-1,2 см, шырынёй 0,8-1 см. Насенне спее ў жніўні-верасні і ў сухое надвор’е масава высыпаецца з расчыніўшыхся шышак, калі насенныя лускі шышак адхіляюцца ад стрыжняў пад вуглом 40-50°.
Распаўсюджванне і экалогія
![]() | ||||||||||
Зялёная шышка
|
Мяжы арэала:
- заходняя — умоўная лінія, якая злучае возера Пясіна на Таймыры з возерам Байкал;
- усходняя — амаль супадае з ніжнім цячэннем Лены, затым сыходзіць у паўднёва-ўсходнім напрамку па Алдану і прыкладна ад яго сярэдняга цячэння накіроўваецца на поўдзень да Удскай губы Ахоцкага мора і далей сыходзіць на поўдзень да адгор’ях Малога Хінгана і да мяжы Расіі па Амуры. На поўдні арэал ахоплівае Усходняе Забайкалле.
У спрыяльных умовах дрэвы вырастаюць да 30 м вышыні пры 80 см у дыяметры ствала. На Крайняй Поўначы гэта прыземістае распасцёртае дрэўца.
Лістоўніца Гмеліна — вельмі вынослівае дрэва, прыстасаванае да самых суровых умоў наваколля. У гарах расце да верхніх межаў росту лесу, прымаючы нізкарослую або стланіковую форму. Расце ў паніжаных месцах, на забалочаных і тарфяністых марях, у раёнах неглыбокага залягання вечнай мерзлаты, на камяністых горных схілах.
У цяжкіх умовах вырастання, дзе адсутнічаюць канкуруючыя пароды, звычайна ўтварае чыстыя насаджэнні нізкіх (IV—V) банітэтаў. У спрыяльных умовах расце разам з елкай, хвояй, бярозай і іншымі дрэвамі.
Класіфікацыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/L%C3%A1rix_amur%C3%A9nsis.jpg/220px-L%C3%A1rix_amur%C3%A9nsis.jpg)
Таксанамія
Від Лістоўніца Гмеліна ўваходзіць у род Літоўніца (Larix) сямейства Хваёвыя (Pinaceae) парадку Pinales[1].
яшчэ 6 сямействаў | яшчэ 11 відаў | ||||||||||||
порядок Pinales | род Лістоўніца | ||||||||||||
отдел Хвойныя | сямейства Хваёвыя | від Лістоўніца Гмеліна | |||||||||||
яшчэ тры вымерлых парадкі | яшчэ 10 родаў | ||||||||||||
Разнавіднасці
У межах віду вылучаюць некалькі разнавіднасцяў[1]:
- Larix gmelinii var. gmelinii — расце на большай частцы арэалу віду, ад Енісея да Камчаткі
- [syn. Abies gmelinii Rupr. basionym]
- [syn. Abies kamtschatica Rupr.]
- [syn. Larix amurensis hort. ex Beissn., nom. inval.]
- [syn. Larix cajanderi Mayr]
- [syn. Larix dahurica Turcz. ex Trautv. — Лістоўніца даурская][2]
- [syn. Larix kamtschatica (Rupr.) Carrière]
- Larix gmelinii var. japonica (Maxim. ex Regel) Pilg. — расце на Сахаліне і Курыльскіх астравах
- Larix gmelinii var. olgensis (A.Henry) Ostenf. & Syrach — расце ў Прымор’і, на поўначы Карэйскага паўвострава і ў кітайскіх правінцыях Гірын і Ляанін
- Larix gmelinii var. principis-rupprechtii (Mayr) Pilg. — расце ў кітайскіх правінцыях Хэбэй, Хэнань і Шаньсі;
- [syn. Larix principis-rupprechtii Mayr basionym]
- [syn. Larix dahurica var. principis-rupprechtii (Mayr) Rehder & E.H.Wilson]
Зноскі
- ↑ а б Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.