Скончыў Ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1928) і Генштаба (1937). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штабоў 9-й арміі і Галоўнага камандавання Паўночна-Заходняга напрамку, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення тылу Чырвонай Арміі; са студзеня 1942 года начальнік штаба Калінінскага, у красавіку-кастрычніку Рэзервовага і Стэпавага, у кастрычніку 1943-чэрвені 1945 года — 2-га Украінскага франтоў. Пасля вайны на адміністрацыйных пасадах ва Узброенных Сілах СССР, у тым ліку у 1960-63 і 1964-71 гадах начальнік Генштаба, 1-ы намеснік міністра абароны СССР.