Мерацкае ваяводства
Мерацкае ваяводства | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Адміністрацыйны цэнтр | Мерач |
Дата ўтварэння | 23 лістапада 1793 |
Ваяводы | Ваяводы мерацкія |
Кашталяны | Кашталяны мерацкія |
Мерацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1793 — 1795 гг. Цэнтр — г. Мерач.
Створана ў 1793 г. Гарадзенскім соймам у складзе Мерацкага павета, Прэнскага павета і Эйшышкскага павета. Тытул мерацкіх ваяводы і кашталяна атрымалі ваявода і кашталян скасаванага Смаленскага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) тэрыторыя ваяводства была падзелена па р. Нёман паміж Прусіяй (левабярэжжа) і Расійскай імперыяй (правабярэжжа).
Ваяводы мерацкія
Кашталяны мерацкія
Літаратура
- Мерацкае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; [Маст. З. Э. Герасімовіч]. Т. 2: К — Я. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2007. — 788 с.: іл. — С. 300 — 301. — ISBN 978-985-11-0394-8.