Мірт[1] (Myrtus) — род паўднёвых вечназялёных драўляных раслін з белымі пухнатымі кветкамі, якія змяшчаюць эфірны алей. Таксама міртам раней называлі вянок з кветак і лісця такога дрэва або яго галіна — сімвал цішыні, міру і асалоды.
Характарыстыка
Мірт — духмянае вечназялёнае дрэва або куст[1][2]. У яго цёмна-зялёнае, быццам бы паліраванае лісце, прыгожыя кветкі.
У лісці мірта ўтрымліваецца эфірны алей, які выкарыстоўваюць для прыгатавання пахошчаў. Мірт быў знакам славы і дабрадзействаў. Міртавыя вянок з ружамі ў старажытнасці быў вясельным упрыгожваннем.
Ми́рт, мирта // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 365. — 831 с. — 100 000 экз.
Мирт — Myrthus L. (Миртовые — Myrtaceae) // Комнатные растения : Кн. для любителей-цветоводов : Справочник (руск.) / Б. Н. Головкин и др.; Под ред. Б. Н. Головкина. — М.: Лесная промышленность, 1989. — С. 242. — 429 с. — ISBN 5-7120-0178-0.