Насельніцтва Латвіі
Насельніцтва Латвіі | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Has census | 2021 Latvian Census[d], Latvia Census 2000[d] і Latvia Census 2011[d] |
![]() |
У канцы 2010-х у Латвіі пражывае каля 2 млн чалавек, гэта больш за Эстонію, але менш за Літву.
Дынаміка колькасці насельніцтва
Да пачатку 1990-х насельніцтва краіны павялічвалася і на сваім піку (1990) дасягнула 2,67 млн чал. Пасля распаду СССР і ўступлення Латвіі ў ЕС колькасць насельніцтва краіны паменшылася на 0,7 млн чал. або на 27 % і працягвае памяншацца. У 2017 годзе ў Латвіі жыло столькі ж народу, колькі ў 1950-м. Падобныя тэмпы дэпапуляцыі ў свеце толькі ў Літвы і Балгарыі. Скарачэнне колькасці насельніцтва мае пад сабою два складнікі: перавышэнне смяротнасці (14,5 на адну тысячу) над нараджальнасцю (9,7) і міграцыйны адток у краіны Заходняй Еўропы (-6). Такім чынам, тэмп змяншэння насельніцтва Літвы ў 2017 склаў -1,08 %[1].
Этнічны склад
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Latvijas_novadi.rus.png/220px-Latvijas_novadi.rus.png)
Латвія — шматнацыянальная дзяржава з перавагай тытульнай нацыі. Дадзеныя аб нацыянальным складзе ўзятыя з апошняга перапісу (2011): з дзвюхмільённага насельніцтва краіны 62,1 % складаюць латышы, 26,9 % — рускія, 3,3 % — беларусы, 2,2 % — украінцы, 2,2 — палякі, 1,2 % — літоўцы, 2,1 % — іншыя этнічныя групы (сярод іх эстонцы, немцы, лівы, яўрэі)[2]. Для параўнання: перапіс 1935 года зафіксаваў долю латышоў, роўную 76,9 %, а рускіх — 8,8 %; да Другой Сусветнай вайны вялікую этнічную меншасць складалі прыбалтыйскія немцы, амаль цалкам прымусова рэпатрыяваныя ў Германію ў 1939-1941. Пасля вайны адбываўся магутны прыток працоўных мігрантаў з іншых рэспублік СССР, у асноўным славян, і апошні савецкі перапіс (1989) адзначыў долю латышоў у 52,05 %, а рускіх — 33,96 %, у час незалежнасці рост удзельнай вагі тытульнай нацыі суправаджаецца змяншэннем долі астатніх меншасцяў. Латышы абсалютна пераважаюць у сельскай мясцовасці, у вялікіх гарадах (Рыга, Даўгаўпілс) іх доля меншая за сукупную долю прадстаўнікоў іншых нацый.
1935* | 1959* | 1989* | 2005 | 2011 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нацыянальнасць | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт | Колькасць | Працэнт |
Латышы | 1.467,0 | 77,0 | 1.297,9 | 62,0 | 1.387,8 | 52,0 | 1.357,1 | 58,8 | 1.284,2 | 62,1 |
Рускія | 168,3 | 8,8 | 556,4 | 26,6 | 905,5 | 34,0 | 669,7 | 28,6 | 556,4 | 26,9 |
Яўрэі | 93,4 | 4,9 | 36,6 | 1,7 | 22,9 | 0,9 | 9,9 | 0,4 | 6,4 | 0,3 |
Немцы | 62,1 | 3,3 | 1,6 | 0,1 | 3,8 | 0,1 | 3,9 | 0,2 | 3,0 | 0,1 |
Палякі | 48,6 | 2,6 | 59,8 | 2,9 | 60,4 | 2,3 | 56,5 | 2,5 | 44,8 | 2,2 |
Беларусы | 26,8 | 1,4 | 61,6 | 2,9 | 119,7 | 4,5 | 88,3 | 3,8 | 68,2 | 3,6 |
Літоўцы | 22,8 | 1,2 | 32,4 | 1,5 | 34,6 | 1,3 | 31,7 | 1,4 | 24,4 | 1,2 |
Украінцы | 1,8 | 0,1 | 29,4 | 1,4 | 92,1 | 3,4 | 59,0 | 2,6 | 45,7 | 2,2 |
Татары | 15,1 | 0,7 | 10,7 | 0,9 | 39,5 | 1,8 | 30,3 | 1,7 | 28,3 | 1,3 |
Усяго | 1.905,9 | 100,0 | 2.086,4 | 100,0 | 2.666,6 | 100,0 | 2.306,4 | 100,0 | 2.067,9 | 100,0 |
Неграмадзяне
У Латвіі дагэтуль здараюцца канфлікты вакол рускай меншасці, прадстаўнікі якой часта адмаўляюцца атрымліваць латышскае грамадзянства па ўстаноўленай працэдуры, якая прадугледжвае іспыт па латышскай мове, а латышскія ўлады парушаюць правы рускіх на навучанне на роднай мове. Прыкладна палова рускамоўных мае статус неграмадзян і пазбаўлены права голасу на выбарах і іншых правоў і свабод. На 2015 год 12,2% насельніцтва краіны не маюць ніякага грамадзянства.[3]
Рэлігійны склад
Паводле некаторых дадзеных[4], Латвія адносіцца да самых нерэлігійных краін свету. Каля 64 % насельніцтва не атаясамлівае сябе ні з якой рэлігіяй. Лютэранства, традыцыйную веру латышоў, спавядае каля 19 % насельніцтва (паводле іншых дадзеных — 34,2 %), яшчэ 15-17 % адносяць сябе да праваслаўных, гэта ў асноўным рускамоўнае насельніцтва. Палякі і літоўцы, а таксама частка латгальскіх латышоў — каталікі (па некаторых дадзеных — да 20 %).[5]
Размяшчэнне і рассяленне
Насельніцтва размешчана па тэрыторыі краіны даволі раўнамерна пры сярэдняй шчыльнасці каля 30 чалавек на кв.км. У 2018 крыху больш за дзве траціны латышоў (68,1 %) пражывалі ў гарадах. Буйнейшы горад Латвіі і ўсёй Прыбалтыкі — Рыга (637 тыс. у 2018) [6]. Наступныя буйныя гарады на парадак меншыя за сталіцу: Даўгаўпілс, 93 тыс.; Ліепая, 76 тыс; Елгава, 59 тыс.; Юрмала, 50 тыс.[7]
Зноскі
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/lg.html Архівавана 5 верасня 2015.
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/latvia-ethnic-comm2011.htm
- ↑ http://www.pmlp.gov.lv/lv/assets/documents/statistika/01.01.2015/ISVP_Latvija_pec_VPD.pdf Архівавана 17 лютага 2015.
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/lg.html Архівавана 5 верасня 2015.
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/lg.html Архівавана 5 верасня 2015.
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/lg.html Архівавана 5 верасня 2015.
- ↑ https://www.csb.gov.lv/sites/default/files/publikacijas/2015/Nr%2012%20Latvijas%202011.gada%20Tautas%20skaitisanas%20rezultati_Results%20of%20the%202011%20Population%20and%20housing%20census%20in%20Latvia%20(15_00)_LV_EN.pdf