Прыморскія Альпы (рымская правінцыя)
Прыморскія Альпы | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 63 |
Дата скасавання | 476 |
![]() |
|
![]() |

Прыморскія Альпы (лац.: Alpes Maritimae) — правінцыя Рымскай імперыі, адна з трох невялікіх правінцый, якія знаходзіліся ў Альпах на граніцы сучасных Францыі і Італіі.
Асноўным прызначэннем гэтых правінцый было падтрыманне ў парадку дарог праз альпійскія перавалы. Прыморскія Альпы межавалі з Нарбонскай Галіяй на захадзе, Коцкімі Альпамі на поўначы і Італіяй на ўсходзе.
У 14 да н.э. вобласць была ўзята пад пратэктарат імператарам Актавіянам Аўгустам. Правінцыя на гэтым месцы, відаць, была арганізавана пры Нероне ў 63 годзе, калі мясцоваму насельніцтву было нададзена лацінскае права. Улада над правінцыяй была перададзена пракуратару Аўгуста. Пасля рэформ Дыяклетыяна, тэрыторыя Прыморскіх Альпаў была злучана з Коцкімі Альпамі і Нарбонскай Галіяй.
Сталіца Прыморскіх Альпаў размяшчалася ў Цэменелуме (лац.: Cemenelum, цяпер раён горада Ніца ў Францыі), а ў позняй антычнасці была перанесена ў Эбурадонум.
Мясцовае насельніцтва складалася з трох асноўных плямёнаў: лігураў, капілатаў і мантанаў. Пра гэтыя народы згадвае пастаўлены Аўгустам трафей. У правінцыі размяшчалася тры кагорты: cohors Ligurum et Hispaniorum[1], cohors II Ligurum[2] і cohors Nauticorum[3].
Крыніцы
Літаратура
- Davide Faoro, Novità sui Fasti equestri della Rezia, in Quaderni friulani di archeologia n. XVII, Trieste 2007, pp. 97–120.