Раска малая[3], Раска[4] (Lemna minor L.) — шматгадовая травяністая расліна сямейства раскавых. Карэньчыкі ніткападобныя. Сцябло мае від маленькай зялёнай пласцінкі, якая плавае на вадзе. Лісце неразвітае. Кветкі рэдукаваныя, аднаполыя, у суквеццях з двух тычынкавых і адной песцічнай кветак, размешчаных ля аснавання парасткаў у бакавой кішэні; песцічныя кветкі маюць адзін слупок, тычынкавыя — з адной тычынкай. Цвіце рэдка ў маі — чэрвені. Плод — арэшкападобны аднанасенны. Расце ў стаячых водах.
Медыцынскае выкарыстанне
Раску малую выкарыстоўваюць у медыцыне. Лекарскую сыравіну нарыхтоўваюць на працягу лета. Расліна змяшчае флаваноіды, антацыяны, мікра- і макраэлементы (ёд, нікель, медзь, марганец, кобальт, тытан, ванадый, бром, магній, кальцый, бор). Галенавыя прэпараты раскі маюць антымікробныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, дэсенсібілізуючыя, адхарквальныя, мачагонныя ўласцівасці. Ужываюць пры крапіўніцы, вітыліга, бранхіяльнай астме, артрытах, запаленнях слізістых абалонак дыхальных шляхоў, ацёках, грыпе.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
Спасылкі