Рахмон Набіеў (тадж.: Раҳмон Набиев; 5 кастрычніка1930 — 11 красавіка1993) — таджыкскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Кампартыі Таджыкістана (1982—1985), першы прэзідэнт незалежнага Таджыкістана (1991—1992).
Нядоўгі перыяд прэзідэнцтва Набіева адзначаны пачаткам грамадзянскай вайны ў Таджыкістане, выкліканай імкненнем да перадзелу ўлады ў рэспубліцы. 7 верасня 1992 года пад ціскам падаў у адстаўку і праз 7 месяцаў памёр пры загадкавых абставінах.