Свінакропнік[2] (Spergulária) — род аднагадовых або шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), якія растуць большай часткай па саланцаватых месцах і па берагах мораў[3].
Батанічнае апісанне
Па вонкавым выглядзе расліны нагадваюць свінакроп (Spergula), лісце такое ж лінейнае супраціўнае, з перапончатымі, парамі-зрослымі прылісткамі; ад недаразвітых скарочаных галін лісце здаецца кальчаковым. Белыя або ружовыя кветкі сабраны ў вілаватыясуквецці (дыхазіі). Кветка правільная, двухполая, чашалісцікаў і пялёсткаў 5, тычынак 10, 3 слупкі, плод — трохстворкавая каробачка; насенне трохкутна-пупышкападобнае, часам з аблямоўкай у выглядзе крыла[3]. Сцёблы могуць быць ляжачымі або прыўздымацца.