Святлалюбная солестойкая і засухаўстойлівая расліна. У пустынных і паўпустынных зонах, у прыватнасці, у зоне авечкагадоўлі, выкарыстоўваецца як кармавая расліна.
Лекавая расліна
Карэнішчы з каранямі выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне розных краін. Мае мачагоннае, слабільнае, слабое гіпатэнзіўнае дзеянне. Экстракты расліны ў даследаваннях прадэманстравалі выяўленыя болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці[1].