Сумах

Сумах

Сумах звычайны (Rhus coriaria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhus L., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28772
NCBI  4012
EOL  37840
GRIN  g:10433
IPNI  77900-3
FW  54685

Сума́х, жаўтушнік[1][2] (Rhus) — род кветкавых раслін, які аб’ядноўвае каля 250 відаў кустоў і невялікіх дрэў сямейства Сумахавыя (Anacardiaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невялікія дрэвы вышынёй да 12 м. Лісце буйное, чаргаванае, трайчастае або непарнаперыстае, увосень набывае ярка-чырвоны-колер. Кветкі дробныя, шматлікія, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — мяцёлка. Плод — касцянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: сумах аленярогі, ці пушысты, ці воцатны (Rhus typhina), сумах духмяны (Rhus aromatica), сумах трохлопасцевы (Rhus trilobata).

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У лісці і кары маюцца дубільныя рэчывы[2]. З соку некаторых відаў (ядавіты) атрымліваюць лак, з пладоў — воск[2].

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 131 від[3]. Некаторыя з іх:

  • Rhus aromatica Aiton
  • Rhus chinensis Mill.
  • Rhus copallinum L.
  • Rhus coriaria L. typus[4] — Сумах звычайны
  • Rhus glabra L. — Сумах голы
  • Rhus microphylla Engelm.
  • Rhus muelleri Standl. & F.A.Barkley
  • Rhus orientalis (Greene) C.K.Schneid.
  • Rhus ovata S.Watson
  • Rhus punjabensis J.L.Stewart ex Brandis
  • Rhus typhina L.
  • Rhus virens Lindh. ex A.Gray

Некаторыя віды, у тым ліку сумах самаўкараняльны (Toxicodendron pubescens)[5] і Toxicodendron vernicifluum, якія часта прылічаюцца да гэтага роду, адносяцца ўсе ж да роду Toxicodendron, прадстаўнікі якога валодаюць высокаалергенным лісцем і пладамі шэра-белага колеру.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
  3. Rhus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (31 студзеня 2013). Праверана 6 верасня 2016.
  4. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Rhus L. (англ.) (Праверана 16 чэрвеня 2009)
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rhus toxicodendron

Літаратура

  • Гарановіч І. М. Сума́х, жаўтушнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 265—266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Су́мах; Су́маховые, анакардиевые // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 425. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)

Спасылкі

  • Сумах: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Rhus (англ.) // The Plant List
  • Rhus у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)