Універсітэт імя Дж. Кёрціна
Універсітэт імя Дж. Кёрціна | |
---|---|
англ.: Curtin University | |
Арыгінальная назва | англ.: Curtin University |
Заснаваны | 1966 |
Рэарганізаваны | 1986 |
Студэнты | 58 607[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія |
Сайт | curtin.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Дж. Кёрціна (англ.: Curtin University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.
Агульная характарыстыка
Універсітэт названы ў гонар Джона Кёрціна, прэм'ер-міністра Аўстраліі падчас Другой сусветнай вайны, і з'яўляецца буйнейшым універсітэтам Заходняй Аўстраліі. Мае пераважна інжынерна-тэхнічны профіль, хоць мае таксама шырокую прапанову навучання і ў іншых галінах ведаў. Ён быў створаны ў 1986 годзе на базе Заходне-Аўстралійскага тэхналагічнага інстытута, які існаваў з 1966 года.
Структура
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт бізнесу і права
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўства і інжынерыі
Крыніцы
- ↑ https://www.curtin.edu.au/file/pdf/Curtin%20University%20Annual%20Report%202022.pdf Праверана 12 жніўня 2023.
- ↑ State Register of Heritage Places — штат Заходняя Аўстралія: State Heritage Office of Western Australia.
- ↑ State Register of Heritage Places — штат Заходняя Аўстралія: State Heritage Office of Western Australia.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Дж. Кёрціна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы