Царква (збудаванне)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/St_Peter%27s_Church%2C_Jaffa.jpg/220px-St_Peter%27s_Church%2C_Jaffa.jpg)
Царква́ — храм у хрысціянстве.
Праваслаўная або каталіцкая царква (храм) складаюцца як мінімум з алтарнай часткі (у праваслаўі, як правіла, арыентаванай на усход) і далучанага да яе памяшкання для тых, хто моліцца. У большасці пратэстанцкіх цэркваў алтароў няма (за выключэннем лютэранства, англіканства і некаторых іншых кірункаў). Звычайна праваслаўная або каталіцкая царква складаюцца з некалькіх узаемазлучаных частак.