10.5 cm Luftminenwerfer M. 15
10.5 cm Luftminenwerfer M. 15 | |
---|---|
Тып: | пнеўматычны мінамёт |
Краіна: | Германская імперыя |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1915-1918 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Ehrhardt & Sehmer |
Распрацаваны: | 1914-1915 |
Вытворца: | Ehrhardt & Sehmer |
Гады вытворчасці: | 1915-1916 |
Характарыстыкі | |
Калібр, мм: | 105 |
Максімальная далёкасць, м: |
500 |
10.5 cm Luftminenwerfer M. 15 (10,5 cm пнеўматычны мінамёт M. 15) — пнеўматычны мінамёт, які выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Быў распрацаваны нямецкай фірмай Ehrhardt & Sehmer. Ствол у мінамёце знаходзіўся на нерухомай падставе. Для стрэлу выкарыстоўвалася сціснутае паветра. Кожны цыліндр сціснутага паветра быў прызначаны на пятнаццаць стрэлаў. Значнай перавагай было тое, што пнеўматычны мінамёт не меў пры стрэле дыму і водбліску.
31 ліпеня 1915 года для баявой ацэнкі была заказана партыя з 25 мінамётаў, 250 цыліндраў сціснутага паветра і 10 000 мін.
У лютым 1916 года былі сфармаваны і разгорнуты дзесяць разведвальных узводаў, кожны з якіх меў два мінамёта.
Літаратура
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.