22.5 cm Minenwerfer M. 15
22.5 cm Minenwerfer M. 15 | |
---|---|
22,5 cm мінамёт M. 17 усталяваны ў Ваенна-гістарычным музеі, Кэцаль, Венгрыя | |
Тып: | цяжкі мінамёт |
Краіна: | Аўстра-Венгрыя |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1915—1918 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Böhler |
Распрацаваны: | 1914—1915 |
Вытворца: | Böhler |
Гады вытворчасці: | 1915-1918 |
Усяго выпушчана: | 930 |
Варыянты: | M. 16,M. 17 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 565 |
Даўжыня, мм: | 1,35 |
Вага снарада, кг | 48 |
Калібр, мм: | 225 |
Вугал узвышэння: | ат 25° да 75° |
Вугал павароту: | 0° |
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: |
2 |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
170 |
Максімальная далёкасць, м: |
675 |
22.5 cm Minenwerfer M. 15 (22,5 cm мінамёт M. 15) — мінамёт, стаяў на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Быў распрацаваны Böhler на аснове нямецкага 25 cm schwerer Minenwerfer. Першыя мінамёты былі дастаўленыя ў воінскія часці Аўстра-Венгрыі ў чэрвені 1915 года. Мінамёт быў простай канструкцыі, дульназарадны, гладкаствольны і без якой-небудзь сістэмы аддачы. Ён мог ужываць як звычайныя, гэтак і газавыя снарады. Для транспарціроўкі выкарыстоўваліся два колы ад 10 cm Gebirgshaubitze M 99.
Былі распрацаваныя яшчэ дзве мадэлі з падоўжанымі стваламі. Што адметна, хаця M15 і M16 здаваліся даволі падобнымі, M17 можна было ідэнтыфікаваць дзякуючы шрубам з падвойнай разьбой і больш вузкай платформе (52 см супраць 66 см).
Гл. таксама
Літаратура
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
Спасылкі
- 22.5cm Minenwerfer Böhler (англ.).
22.5 cm Minenwerfer M. 15 на Вікісховішчы |