12 cm Luftminenwerfer M. 16
12 cm Luftminenwerfer M. 16 | |
---|---|
12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16 у Ваенна-гістарычным музеі, Кэцаль, Венгрыя | |
Тып: | пнеўматычны мінамёт |
Краіна: | Аўстра-Венгрыя |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1915—1918 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Гады вытворчасці: | 1915 |
Усяго выпушчана: | 930 |
Варыянты: | M 16a |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 240 |
Экіпаж (разлік), чал.: | 3 |
Вага снарада, кг | 5 |
Калібр, мм: | 120 |
Максімальная далёкасць, м: |
800 |
12 cm Luftminenwerfer M. 16 (12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны Аўстрыйскім металургічным заводам у Брно. Мінамёт з’яўляўся гладкаствольным і казназарадным. Да выстралу снарад у ствале ўтрымліваўся на месцы з дапамогай абтуратара . Прыкладна пры ціску ў 35 атмасфер адбываўся выстрал снарадам вагой 4,5 кг, з якіх 1 кг складала выбухоўка. Пры гэтым максімальная далёкасць складала каля 1100 метраў. Максімальная хуткасць стральбы была каля двух стрэлаў у хвіліну. Разлік складаўся з трох чалавек.
Літаратура
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
Спасылкі
- 12cm Luftminenwerfer M.16 (англ.).