Alectoris — род птушак з трыбы Coturnicini сямейства фазанавых (Phasianidae)[1]. Адрозніваюцца кампактным целаскладам, кароткай шыяй, буйной галавой з кароткай выгінастай дзюбай, лапамі сярэдняй вышыні з прытупленай шпорай, а таксама крыламі сярэдняй даўжыні і вельмі доўгім хвастом. З’яўляюцца бліжэйшымі сваякамі Ammoperdix. Дасягаюць даўжыні ў 35 см, вага 370—770 грам.
Самым распаўсюджаным відам роду з’яўляецца Alectoris chukar, доўгі час лічыўся адным відам з Alectoris graeca. З-за даволі рознага вакальнага рэпертуару навукоўцы ў апошні час пачалі адрозніваць абодва віды.