Ваенная дыктатура
Формы дзяржавы |
---|
Палітычныя рэжымы |
|
Формы дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае Гібрыдны рэжым · Тэхнакратыя · Матрыярхат · Патрыярхат · Дэвалюцыя · Аўтакратыя · Дыктатура · Ваенная дыктатура · Таталітарызм · Тыранія · Ваенна-бюракратычны рэжым · Расавая квазідэмакратыя · Султаніцкі рэжым · Інфармацыйная аўтакратыя · Анархія · Анархізм · Вольная асацыяцыя · Безьдзяржаўнае грамадзтва · Арыстакратыя · Анакратыя · Герантакратыя · Клептакратыя · Крытархія · Мэрытакратыя · Ноакратыя · Партыкратыя · Плутакратыя · Тэхнакратыя · Тэакратыя · Дэспатызм |
рэд · пр · разм |
Вайсковая дыктатура — форма кіраваньня, у якой усёй уладай валодаюць вайскоўцы, як правіла, якія захапілі ўладу ў выніку дзяржаўнага перавароту.
Выгляды ваеннай дыктатуры
У Лацінскай Амэрыцы ваенная дыктатура як правіла ўяўляе сабой камісію зь некалькіх старэйшых вайскаводаў, якую завуць хунтай. Для краінаў Азіі й Афрыкі больш характэрная аднаасобная дыктатура, узначаленая адным чалавекам, які стварае свой культ асобы, хоць ваенны пераварот у Тайляндзе зьдзейсьніла менавіта група вайскоўцаў, якая пакінула манархію (па іншых дадзеных пераварот быў зьдзейсьнены пад кіраўніцтвам манарха).
Прыклады сучасных ваенных дыктатур
- Фіджы — вайскоўцы захапілі ўладу ў сьнежні 2006.
- Тайлянд — вайскоўцы захапілі ўладу падчас перавароту 19 верасьня 2006.
- Маўрытанія — 3 жніўня 2005, вайскоўцы зьдзейсьнілі пераварот і абвясьцілі часавую ваенную дыктатуру на два году. У лістападзе 2006 былі праведзеныя парлямэнцкія, а ў сакавіку 2007 прэзыдэнцкія выбары, але ўжо 6 жніўня 2008 ваенныя зноў зьдейсьнілі пераварот.
- Пакістан — генэрал Пэрвэз Мушараф захапіў уладу ў 1999.
- Лібія — група афіцэраў арганізавала пераварот 1 верасьня 1969, і дагэтуль знаходзіцца ва ўладзе.
- М’янма (Бірма) — вайскоўцы захапілі ўладу ў 1962.