Джымі ЎэйлзJimmy Wales 2014 on CeBIT Global Conferences, Wikipedia Zero
Джы́мі До́наль «Джы́мба» Ўэйлз (па-ангельску: Jimmy Donal "Jimbo" Wales, нар. 7 жніўня1966) — заснавальнік Фонду Wikimedia, некамэрцыйнай карпарацыі, якая кіруе Вікіпэдыяй і некаторымі іншымі вікі-праектамі. У 2003—2006 гг. быў прэзыдэнтам фонду. Ўэйлз таксама зьяўляецца заснавальнікам камэрцыйнай кампаніі «Wikia» (не зьвязаная з Wikimedia), у якой ён зьяўляецца сузаснавальнікам праекту «Wikicities».
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Ханцьвіль, штат Алабама, ЗША. Вучыўся ў Олбурнскім унівэрсытэце і Ўнівэрсытэце Алабамы. Зьбіраўся напісаць доктарскую дысэртацыю ў галіне фінансаў, але ў выніку яе не напісаў. Пазьней у Чыкага займаўся каштоўнымі паперамі, што дазволіла яму стварыць уласны капітал.
У 1990-х Ўэйлз заснаваў пошукавую сыстэму «Bomis». Але на гэты момант ён больш не ўваходзіць у ейную раду дырэктароў, хаця і зьяўляецца дагэтуль мажарытарным акцыянэрам.
У сакавіку 2000 году заснаваў вольную энцыкляпэдыю «Нупэдыя». Галоўным рэдактарам якой быў прызначаны Лары Сэнгер. Энцыкляпэдыя стваралася навукоўцамі і ўсе артыкулы праходзілі экспэртную ацэнку.
Прыватнае жыцьцё
У Джымі Ўэйлза ёсьць дачка Кіра (па-ангельску: Kira, нарадзілася ў 2000-2001 годзе), ейнае імя паходзіць ад імені галоўнай гераіні антыкамуністычнага раману «Мы — жывыя» Эйн Рэнд[1].