Паўночнае паўшар’е

Паўночнае паўшар’е вылучана жоўтым колерам
Паўночнае паўшар’е

Паўночнае паўшар’е — частка Зямлі, разьмешчаная на поўнач ад экватару. Лета ў Паўночным паўшар’і доўжыцца з чэрвеня па жнівень, а зіма — са сьнежня па люты. З-за сілы Карыёліса зоны нізкага ціску і ўраганы ў Паўночным паўшар’і круцяцца амаль заўсёды ў левы бок, гэта значыць супраць гадзіньнікавай стрэлкі. У Паўночным паўшар’і засяроджана значна больш сушы, чым у паўднёвым.

Вонкавыя спасылкі

Паўночнае паўшар’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў