Сан-Хасэ Шаркс

Сан-Хасэ Шаркс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сан-Хасэ, Каліфорнія
Заснаваны 1991
Стадыён SAP Center
Колеры зялёны, аранжавы, чорны і белы
                   
Гісторыя Сан-Хасэ Шаркс
1991 — цяпер
Афіцыйны сайт sharks.nhl.com (анг.)

Сан-Хасэ́ Шаркс (па-ангельску: San Jose Sharks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сан-Хасэ, штат Каліфорнія, ЗША. Клюб запачаткаваў свае выступы ў НХЛ з сэзону 1991—1992 гадоў. Спачатку свае хатнія матчы «акулы» ладзілі ў арэне Каў-Пэлас, пакуль у 1993 годзе ня зьехалі ў Сан-Хасэ. З клюбам афіляваны клюб з АХЛ «Сан-Хасэ Баракуда».

Гісторыя

Прафэсійны хакей у рэгіёне аглямэрацыі затокі Сан-Францыска зьявіўся з клюбам «Сан-Францыска Шэмракс», які спаборнічаў у Хакейнай лізе Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа з 1944 па 1950 гады. «Сан-Хасэ Шаркс» прасочвае сваё паходжаньне з стварэньнем у красавіку 1961 году клюбу «Сан-Францыска Сылз», які стаў новай франшызай Заходняй хакейнай лігі (ЗХЛ). Уладальнікам каманды стаў Колман Гол, які раней валодаў «Ванкувэр Кэнакс». Новы клюб выйграў тры чэмпіянаты ЗХЛ, а ў 1966 годзе зьмяніў назву на «Каліфорнія Сылз».

Клюбны маскот «Шаркі».

У 1967 годзе клюб, які тады ўжо меў назоў «Каліфорнія Голдэн Сылз», далучыўся да Нацыянальнай хакейнай лігі, дзе гуляў да 1976 году. Каманда ня мела вялікіх посьпехаў на лёдзе, гэтак жа як меліся праблемы зь фінансамі. У 1974 годзе браты Гордан і Джордж Гунды сталі мінарытарнымі уладальнікамі клюбу. Яны наважыліся перавезьці клюб у Кліўлэнд, дзе перайменавалі клюб у «Кліўлэнд Бэранз». Пазьней браты прыдбалі яшчэ адзін клюб «Мінэсота Норт Старз», які таксама быў у гаротным стане, і дамагліся аб’яднаньня двух клюбаў, пакінуўшы франшызу ў Мінэсоце. У канцы 1980-х кіраўніцтва клюбу зноў пачала разглядаць мажлівасьць пераезду да рэгіёну Сан-Францыска. У той жа час колішні ўладальнік «Гартфард Ўэйлерз» Гаўард Болўін з сваёй групай жадаў сфармаваць клюб у Сан-Хасэ. Каб разьвязаць пытаньне кіраўніцтва НХЛ запрасіла братоў Гундаў прадаць сваю долю «Мінэсоты Норт Старз» групе Болдўіна, а браты ў сваю чаргу атрымаюць права на стварэньне новага клюбу НХЛ у Каліфорніі[1]. Адметна, што абодвы клюбы ўзялі ўдзел у драфце пашырэньня.

Свае першыя два сэзоны «Сан-Хасэ Шаркс» гулялі ў Каў-Пэлас, які месьціцца ў Дэйлі-Сіці недалёка ад Сан-Францыска. У 1967 годзе тут жадаў гуляць клюб «Каліфорнія Голдэн Сылз», але яму і НХЛ агулам на той час не далі дазвол на ягонае карыстаньне. Адным з галоўных бамбардзіраў клюбу стаў Пэт Фалун, які быў абраны камандай у першым раўндзе драфту НХЛ. Склад дружыны на ўступны сэзон 1991—1992 гадоў быў сфармаваны пераважна з пасярэдніх гульцоў лігі, невядомых легіянэраў і пачаткоўцаў. Аднак, быў прынамсі адзін вядомы гулец і вэтэран Даг Ўілсан, які далучыўся да каманды з «Чыкага Блэкгокс» 6 верасьня 1991 году. Ён жа быў абраны капітанам каманды і быў прадстаўніком «Шаркс» на матч усіх зорак. Як і заўжды першыя сэзоны ў навака адзначаліся дрэннымі вынікамі.

Не зважаючы на благія вынікі на лёдзе, «акулы» ачолілі сьпіс клюбаў НХЛ паводле прыбыткаў ад продажу тавараў, зарабіўшы 150 мільёнаў даляраў. Такі паказьнік дасягнуў 27% ад агульнай сумы продажаў сярод усіх клюбаў НХЛ. Больш сярод усіх спартовых камандаў паўночнаамэрыканскіх лігаў зарабіў толькі баскетбольны клюб «Чыкага Булз»[2]. Праглядацца вынікі пачалі ўжо ў сэзоне 1992—1993 гадоў. 17 лістапада 1992 году латыскі брамнік Сан-Хасэ Артурс Ірбэ правёў першы ў гісторыі дружыны матч без прапушчаных шайбаў, перамогшы «Лос-Анджэлес Кінгс» зь лікам 6:0.

Склад

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
29 Сьцяг Канады Макензі Блэкўуд 09.12.1996 30 Сьцяг Расеі Яраслаў Аскараў 16.06.2002
41 Сьцяг Чэхіі Вітэк Ванечак 09.01.1996
Абаронцы
3 Сьцяг ЗША Гэнры Тран 12.03.2001 4 Сьцяг Канады Кодзі Сысі 21.12.1993
5 Сьцяг Канады Мэт Бэнінг 25.05.1994 26 Сьцяг Канады Джэк Томпсан 19.03.2002
36 Сьцяг Швэцыі Люкас Карлсан 05.07.1997 38 Сьцяг Канады Марыё Фэрара 17.09.1998
42 Сьцяг Канады Люка Каньёні 21.12.2004 44 Сьцяг Канады Марк-Эдуар Уласіч 30.03.1987
84 Сьцяг Чэхіі Ян Рута 29.07.1990 85 Сьцяг Расеі Шакір Мухамадулін 10.01.2002
96 Сьцяг Канады Джэйк Ўолман 20.02.1996
Нападнікі
2 Сьцяг ЗША Ўіл Сьміт 17.03.2005 7 Сьцяг Нямеччыны Ніка Штурм 03.05.1995
10 Сьцяг Расеі Клім Косьцін 05.05.1999 11 Сьцяг ЗША Люк Канін 04.12.1997
17 Сьцяг ЗША Томас Бардэла 03.01.2002 20 Сьцяг Швэцыі Фабіян Зэтэрлюнд 25.08.1999
21 Сьцяг Швэцыі Аляксандар Вэнбэрг 22.09.1994 23 Сьцяг Канады Барклі Гудраў 26.02.1993
24 Сьцяг Расеі Ігар Чарнышоў 30.11.2005 39 Сьцяг Канады Логан Куцюр 28.03.1989
51 Сьцяг ЗША Колін Граф 21.09.2002 53 Сьцяг Канады Тай Дэлэндрэа 21.07.2000
54 Сьцяг Канады Джывані Сьміт 27.02.1998 56 Сьцяг Канады Ітан Кардўэл 30.08.2002
64 Сьцяг Фінляндыі Мікаэль Гранлунд 26.02.1992 71 Сьцяг Канады Маклін Сэлебрыні 13.06.2006
72 Сьцяг Швэцыі Вільям Эклюнд 12.10.2002 73 Сьцяг Канады Тайлер Тафолі 24.04.1992
75 Сьцяг Расеі Даніл Гушчын 06.02.2002 91 Сьцяг Швэцыі Карл Грундстрэм 01.12.1997

Крыніцы

  1. ^ Cameron, Steve (1994). «Feeding Frenzy! The Wild New World of the San Jose Sharks». Taylor Publishing Co. — С. 29—38.
  2. ^ Sims, Calvin (14.12.1992). «In Disney’s Hockey Venture, The Real Action Is Off the Ice». The New York Times.

Вонкавыя спасылкі

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз