Чыкага Блэкгокс

Чыкага Блэкгокс
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Чыкага, Іліной
Заснаваны 1926
Стадыён Юнайтэд Сэнтар
Колеры чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя

Ранейшыя назовы:

  • Чыкага Блэк Гокс (1926—1986)
  • Чыкага Блэкгокс (1986 — цяпер)
Афіцыйны сайт blackhawks.nhl.com (анг.)

«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Сэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне[1].

Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.

Гісторыя

1 траўня 1926 году НХЛ ухваліў пашырэньне франшызы для Чыкага. Новую каманду мусіў стварыць сындыкат, ачолены колішняй зоркай амэрыканскага футболу Гантынгтанам Гардўікам. На сустрэчы Гардўік зладзіў куплю гульцоў каманды «Портлэнд Роўзбадс» з Заходняй хакейнай лігі за 100 тысяч даляраў, якія атрымаў прэзыдэнт лігі Фрэнк Патрык[2]. Аднак ужо празь месяц група Гардўік запрадала каманду чыкагаўскаму кававаму магнату Фрэдэрыку Маклафліну[3].

Маклафлін быў камандзірам 333-м батальёну кулямётнікаў з 86-й стралковай дывізіі за час Першай сусьветнай вайны[4]. Ягоная дывізія мела мянушку Блэк Гок, атрыманай у гонар знакамітага індзейскага правадыра Чорнага Каршуна[5], які пакінуў адбітак у гісторыі Іліною[4]. Маклафлін назваў новую хакейную каманду ў гонар свайго вайсковага падраздзяленьня, але, такім чынам, ушанаваў памяць і індзейскага лідэра. Першапачаткова назва клюбу пісалася ў два словы «Блэк Гокс», але ў 1986 годзе клюб афіцыйна пачаў менавацца як «Блэкгокс», базуючыся на арыгінальных дакумэнтах франшызы[6].

«Блэк Гокс» дэбютавалі ў лізе ў сэзоне 1926—1927 гадоў, куды трапілі поруч зь іншымі навастворанымі камандамі, як то «Дэтройт Кугарз» (цяпер гэта «Дэтройт Рэд Ўінгс») і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Маклафлін гуляў вельмі актыўную ролю ў кіраваньні камандай, не зважаючы на тое, што аніколі ня меў быў да таго досьведу ў хакеі. Ён загадзіў на працу Біла Тобіна, былога брамніка, які гуляў у Заходняй хакейнай лізе, у якасьці памочніка, але асабіста кіраваў камандай. Ён таксама быў апантаны ў прасоўваньні гульцоў з ЗША. Гэтак пры ім «Чыкага Блэк Гокс» сталі першай камандай НХЛ з выключана амэрыканскім складам[4]. Свой першы матч дружына згуляла 17 лістапада 1926 году супраць каманды «Таронта Сэнт-Патрыкс» у Чыкага-Калізэі. Тая сустрэча скончылася перамогаў чыкагаўцаў зь лікам 4:1, а колькасьць гледачоў дэбюту перавышала 7 тысяч чалавек[3].

Склад

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
33 Сьцяг ЗША Дру Камэса 19.07.2002 34 Сьцяг Чэхіі Пэтар Мразэк 14.02.1992
39 Сьцяг Канады Ляран Брасуа 23.03.1993 40 Сьцяг Швэцыі Арвід Сёдэрблям 19.08.1999
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Сэт Джонз 03.10.1994 5 Сьцяг ЗША Конар Мэрфі 26.03.1993
25 Сьцяг ЗША Алек Мартынэс 26.07.1987 41 Сьцяг Канады Айзэк Філіпс 28.09.2001
42 Сьцяг Канады Нолан Алан 28.04.2003 44 Сьцяг ЗША Ўаят Кайзэр 31.07.2002
55 Сьцяг Беларусі Арцём Леўшуноў 28.10.2005 72 Сьцяг ЗША Алекс Уласік 05.06.2001
78 Сьцяг Канады Ты Джэй Бродзі 07.06.1990
Нападнікі
8 Сьцяг ЗША Раян Даната 09.04.1996 15 Сьцяг ЗША Крэйг Сьміт 05.09.1989
16 Сьцяг Канады Джэйсан Дыкінсан 04.07.1995 17 Сьцяг ЗША Нік Фаліна 31.10.1987
22 Сьцяг ЗША Джоўі Андэрсан 19.06.1998 23 Сьцяг Швайцарыі Філіп Курашоў 12.10.1999
59 Сьцяг Канады Тайлер Бэртуццы 24.02.1995 71 Сьцяг Канады Тэйлар Гол 14.11.1991
73 Сьцяг Нямеччыны Люкас Райхэль 17.05.2002 77 Сьцяг ЗША Патрык Марун 23.04.1988
84 Сьцяг ЗША Лэндан Слэгерт 25.06.2002 86 Сьцяг Фінляндыі Тэўва Тэравяйнэн 11.09.1994
89 Сьцяг Канады Андрэас Атанасію 06.08.1994 91 Сьцяг ЗША Фрэнк Назар 14.01.2004
95 Сьцяг Расеі Ільля Міхееў 10.10.1994 98 Сьцяг Канады Конар Бэдард 17.07.2005

Крыніцы

  1. ^ Horn, Toby (2002). «Blackhawks». Stadiums 2 (1): 56–80.
  2. ^ Jenish 2013. С. 46—47.
  3. ^ а б Jenish 2013. С. 52.
  4. ^ а б в «The McLaughlin Years». United Center.
  5. ^ Briggs, Richard A. (1954). «Black Hawks Over The Danube: The History of the 86th Infantry Division in World War II». Louisville, KY: Western Recorder. — С. 7.
  6. ^ Diamond, Dan (1991). «The Official National Hockey League 75th anniversary commemorative book». Toronto, Ontario: McClelland & Stewart. — С. 291. — ISBN 0-7710-6727-5.

Літаратура

  • Jenish, D’Arcy The NHL: 100 Years of On-Ice Action and Boardroom Battles. — Random House LLC, 2013. — ISBN 9780385671477

Вонкавыя спасылкі

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз