Філадэлфія Флаерз

Філадэлфія Флаерз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Філадэлфія, Пэнсыльванія
Заснаваны 1967
Стадыён Ўэлз-Фарга-Цэнтар
Колеры Аранжавы, чорны і белы
              
Гісторыя Філадэлфія Флаерз
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/flyers (анг.)

Філадэлфія Флаерз (па-ангельску: Philadelphia Flyers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Філадэлфія (Пэнсыльванія, ЗША), прадстаўляючы горад у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ў 1974 і 1975 гадах. «Флаерз» лічыцца адным з самых пасьпяховых клюбаў, калі лічыць агульны адсотак здабытых пунктаў за ўсю гісторыі лігі. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на Ўэлз-Фарга-Цэнтар арэне, на якой таксама гуляюць матчы клюб НБА «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» і лякросавы клюб «Філадэлфія Ўінгс».

«Лётнікі» маюць даўняе суперніцтва зь некалькімі камандамі на працягу многіх гадоў. Гістарычна склалася так, што найбольшае дэрбі клюб мае зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Акрамя таго дэрбі лічацца гульні супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Джэрзі Дэвілз», а таксама «Пітсбург Пінгвінз». Таксама пэўны час мелася суперніцтва з «Вашынгтон Кэпіталз».

Гісторыя

Да 1967 году ў Філадэлфіі мелася каманда НХЛ, але згуляла ў лізе толькі адзін сэзон 1930—1931 гадоў. Гэтай дружынай была «Філадэлфія Квакерз», якая ўтварылася ў 1930 годзе праз пераезд у Філадэлфію клюбу «Пітсбург Пайрэтс». Як у існы клюб «квакеры» мелі аранжавы і чорны колеры.

«Філадэлфія Квакерз» быў першым клюбам НХЛ у горадзе.

У 1946 годзе група, ачоленая Ленам Пэта, абвесьціла аб плянах стварыць яшчэ адну каманду НХЛ у Філадэлфіі. Паводле заяўваў у горадзе мусіла пабудавацца коўзанка за 2,5 мільёнаў даляраў з умяшчальнасьцю на 20 тысяч чалавек. Франшызу, як меркавалася, група зьбіралася набыць ва ўладальнікаў «Манрэаля Марунз»[1]. Гэты клюб на той час утрымлівала канадзкая кампанія Арэна, якая была яшчэ ўладальніцай «Манрэаля Канадыенз». Аднак, група Пэта ня здолела назьбіраць грошы ў вызначаны лігай тэрмін, таму франшыза «Марунз» была ліквідаваная[2][3].

Наведваючы баскетбольны матч 29 лістапада 1964 году на Бостан-Гардэн, Эд Снайдэр, тагачаснага віцэ-прэзыдэнта клюбу амэрыканскага футболу «Філадэлфія Іглз», пабачыў натоўп заўзятараў каманды «Бостан Бруінз», які зьбіраўся набыць квіткі на матч апошняй каманды ў лізе[4]. Гэтая гісторыя зацікавіла Снайдэра, і ён даведаўся, што НХЛ імкнецца пашырыцца праз страх перад канкуруючай лігай, якая ўжо прыдбала сабе заходняе ўзьбярэжжа, а таксама прагнула здабыць новы тэлевізійны кантракт у ЗША. Снайдэр захапіўся ідэяй будаўніцтва арэны і стварэньня хакейнага клюбу. З такой прапановай ён поруч з сваімі паплечнікамі Білам Путнамам, Джэромам Шыфам і ўладальнікам «Філадэлэфіі Іглз» Джэры Ўолманам зьвярнуўся да кіраўніцтва лігі. 3 жніўня 1966 году была агалошаная назва каманды.

Адзін з сузаснавальнікаў клюбу Эд Снайдэр.

Згодна з пашырэньнем колькасьць клюбаў падвоілася. Каб сфармаваць склады шасьці новых клюбаў быў зладжаны драфт пашырэньня. Аднак, згодна зь ягонымі правіламі ўсе асноўныя таленты НХЛ з «арыгінальнай шасьцёркі» былі абароненыя ад выбару. Такім чынам, большасьць гульцоў, якіх пакінулі камандам-навакам на выбар, былі альбо вэтэранамі, альбо хакеістамі з досьведам пераважна мінорных лігаў. Сярод 20 выбраных «Флаерз» хакеістаў былі Бэрні Парэнт, Дуг Фавэл, Біл Сатэрлэнд, Эд Ван Імпэ ды іншыя. У сваю раньнюю гісторыю ў клюбе было шмат франкамоўных гульцоў, бо кіраўнікі філадэлфійцаў набылі сабе клюб «Квэбэк Эйсэс» зь мінорнага дывізіёну, які гадаваў для «лётнікаў» хакеістаў. Сярод іншых праз квэбэкаўскі клюб прайшлі Андрэ Лякруа, Сэрж Бэрнье, Жан-Гі Жэндрон, Сымон Нале і Разэр Пэймо. Сэзон 1967—1968 гадоў «Філадэлфія Флаерз» запачаткавала 11 кастрычніка 1967 году, зьведаўшы паразу зь лікам 5:1 у выяздным матчы супраць «Каліфорніі Сылз»[5]. Праз тыдзень дружына таксама ў гасьцёх перамагла «Сэнт-Луіс Блюз» зь лікам 2:1[6].

Усе шэсьць новых клюбаў былі зьмешчаныя ў адзін дывізіён, які «Флаерз» і выйграла. Пры гэтым апошнія свае сем матчаў рэгулярнага сэзону «лётнікі» мусілі гуляць на выезьдзе, бо іхная арэна была пашкоджаная навальніцай, пад час якой быў зрынуты даху[7]. Аднак, у плэй-оф каманда саступіла «Сэнт-Луіс Блюз», выбыўшы ўжо ў першым раўндзе. У наступным сэзоне дружына зноў прабілася ў плэй-оф, але зноў прагуляла камандзе з Сэнт-Луісу.

Склад

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
33 Сьцяг Швэцыі Самуэль Эрсан 20.10.1999 82 Сьцяг Расеі Іван Фядотаў 28.11.1996
Абаронцы
5 Сьцяг Расеі Ягор Замула 30.03.2000 6 Сьцяг Канады Трэвіс Сэнгайм 29.03.1996
8 Сьцяг ЗША Кэмэран Ёрк 05.01.2001 9 Сьцяг Канады Джэймі Драйсдэйл 08.04.2002
24 Сьцяг ЗША Нік Сылер 03.06.1993 55 Сьцяг Фінляндыі Расмус Рысталайнэн 27.10.1994
77 Сьцяг ЗША Эрык Джонсан 21.03.1988 94 Сьцяг Канады Раян Эліс 03.01.1991
Нападнікі
10 Сьцяг ЗША Бобі Брынк 08.07.2001 11 Сьцяг Канады Трэвіс Канэкні 11.03.1997
14 Сьцяг Канады Шон Куцюр’е 07.12.1992 15 Сьцяг Швэцыі Уле Люксэль 24.08.1999
17 Сьцяг Канады Джэт Лучэнка 21.08.2006 19 Сьцяг ЗША Гарнэт Гэтэўэй 23.11.1991
21 Сьцяг Канады Скот Лотан 30.05.1994 25 Сьцяг ЗША Раян Пэйлінг 03.01.1999
27 Сьцяг ЗША Ноа Кэйтс 05.02.1999 39 Сьцяг Расеі Мацьвей Мічкоў 09.12.2004
44 Сьцяг Канады Нікаля Дэляр’е 22.02.1991 48 Сьцяг Канады Морган Фрост 14.05.1999
71 Сьцяг Канады Тайсан Форстэр 18.01.2002 74 Сьцяг Канады Оўэн Тыпэт 16.02.1999
86 Сьцяг ЗША Джоэл Фарабі 25.02.2000 Сьцяг Канады Антані Рышар 20.12.1996

Крыніцы

  1. ^ «Peto Sure He Can Build Arena in Time; National Hockey League Weighs Club Here». The Philadelphia Inquirer. Philadelphia, Pennsylvania. March 31, 1946. — С. 31.
  2. ^ «Maroon Hockey Franchise May Go to Philadelphia». The New York Times.
  3. ^ «Revival of Maroon Six for Philadelphia Seen». The New York Times.
  4. ^ «Ed Snider’s Flyers Hall of Fame Profile». P. Anson. Flyers History.
  5. ^ «Flyers First Ever Game». P. Anson. Flyers History.
  6. ^ «Flyers First Ever Win». P. Anson. Flyers History.
  7. ^ «This Date in Flyers History… March 1». Philadelphia Flyers.

Вонкавыя спасылкі

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз