Флорыда Пантэрз

Флорыда Пантэрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Санрайз, Флорыда
Заснаваны 1993
Стадыён BankAtlantic Center (19 250)
Колеры чырвоны, сіні, залаты і белы
                   
Гісторыя Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер)
Афіцыйны сайт panthers.nhl.com (анг.)

Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

Гісторыя

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[1]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[2].

Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[3]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[4].

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[5]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[6]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[7]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[8].

Склад

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
30 Сьцяг ЗША Спэнсэр Найт 19.04.2001 60 Сьцяг Канады Крыс Дрыджэр 18.05.1994
72 Сьцяг Расеі Сяргей Баброўскі 20.09.1988
Абаронцы
3 Сьцяг ЗША Мэт Кірстэд 14.04.1998 5 Сьцяг Канады Ааран Экблад 07.02.1996
7 Сьцяг Расеі Дзьмітры Кулікоў 29.10.1990 26 Сьцяг Латвіі Увіс Яніс Балінскіс 01.08.1996
34 Сьцяг Швэцыі Адам Боквіст 15.08.2000 42 Сьцяг Швэцыі Густаў Форсьлінг 12.06.1996
77 Сьцяг Фінляндыі Ніка Мікала 27.04.1996 88 Сьцяг ЗША Нэйт Шміт 16.07.1991
Нападнікі
9 Сьцяг Канады Сэм Бэнэт 20.06.1996 10 Сьцяг Канады Эй Джы Грыг 14.12.1996
12 Сьцяг Канады Джона Гаджавіч 12.10.1998 13 Сьцяг Канады Сэм Райнгарт 06.11.1995
15 Сьцяг Фінляндыі Антон Лундэл 03.10.2001 16 Сьцяг Фінляндыі Аляксандар Баркоў 02.09.1995
17 Сьцяг Канады Эван Радрыгес 28.07.1993 19 Сьцяг ЗША Мэт’ю Ткачак 11.12.1997
23 Сьцяг Канады Картэр Вэргейгі 14.08.1995 24 Сьцяг Канады Джыстан Сурдыф 24.03.2002
25 Сьцяг ЗША Макі Самаскевіч 15.11.2002 27 Сьцяг Фінляндыі Ээту Луостарынэн 02.09.1998
36 Сьцяг ЗША Патрык Джайлз 03.01.2000 44 Сьцяг Канады Макензі Энтўісл 14.07.1999
67 Сьцяг ЗША Ўіл Локўуд 20.06.1998 70 Сьцяг Швэцыі Еспэр Боквіст 30.10.1998
92 Сьцяг Чэхіі Томаш Носэк 01.09.1992 95 Сьцяг Латвіі Сандыс Вілманіс 23.01.2004

Крыніцы

  1. ^ Richards, George (28.09.2013). «Florida Panthers new owner Vincent Viola: 'We will win here'». The Miami Herald.
  2. ^ LaPointe, Joe (11.12.1992). «NHL to add teams in Miami, Anaheim Huizenga, Disney high-profile owners». The Baltimore Sun.
  3. ^ Joseph, Dave (20.04.1993). [https://web.archive.org/web/20130704010522/http://articles.sun-sentinel.com/1993-04-20/sports/9302070080_1_stanley-cup-nhl-bob-clarke «They’re Panthers, Torrey Is President Nhl Expansion Team’s New Boss Shaped Isles». Sun-Sentinel.
  4. ^ Joseph, Dave (15.06.1993). «Panthers Unveil Uniforms, Logo». Orlando Sentinel.
  5. ^ Montville, Leigh (10.06.1996). «Rat Pack». Sports Illustrated.
  6. ^ «A Goal in Sight». CNN.
  7. ^ «Panthers To Play Nine Exhibition Games». Sun-Sentinel.
  8. ^ «Cut The Trap? Neilson Isn’t Staying in Neutral Zone». Sun-Sentinel.

Вонкавыя спасылкі

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз