Авернь — Рона-Альпы (фр.: Auvergne-Rhône-Alpes) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасці з тэрытарыяльнай рэформай французскіх рэгіёнаў 2014 года[3] шляхам аб'яднання былых рэгіёнаў Рона-Альпы і Авернь. Датай утварэння новага рэгіёна лічыцца 1 студзеня2016 г.[4]. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Ліён. Насельніцтва 7 757 595 чалавек (2013). Плошча 69 711 км². Рэгіён уключае 13 дэпартаментаў, 39 акруг, 242 кантоны і 4 189 камун.