Байма́цкі раён (руск.: Баймакский район; башк.: Баймаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Баймак.
Геаграфія
Баймацкі раён мяжуе з Хайбулінскім, Зілаірскім, Бурзянскім і Абзялілаўскім раёнамі. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна размяшчаецца горад Сібай, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, утвараючы асобную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 5630,55 км².
Гісторыя
Баймацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 57043 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (83,3 %), далей ідуць рускія (11,9 %) і татары (3,5 %).