Гардэнія (Gardenia) — род вечназялёных, часам лістападных хмызнякоў або невялікіх дрэў сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).
Батанічнае апісанне
Кветкі адзінкавыя, буйныя, духмяныя, вяночак белы, жоўты або фіялетавы 5-9-членавы. Плод — ягада.
Віды і арэал
Каля 250 відаў у трапічных і субтрапічных Азіі, а таксама ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы. Многія віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. Найбольш распаўсюджаная ў культуры, у тым ліку на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, G. jasminoides (G. florida, G. radicans), якая мае белыя кветкі.