Камчацкі край
Камчацкі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Камчатский край | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Anthem of Kamchatka Krai[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 2007 | ||||
Кіраўнік | Уладзімір Віктаравіч Соладаў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | PETT і UTC+12 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KAM | ||||
Тэлефонны код | 415 | ||||
Код аўтам. нумароў | 41 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камчацкі край — адзін з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца на Камчацкім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднання Камчацкай вобласці і Каракскай аўтаномная акругі.
Прырода
Камчацкі паўвостраў знаходзіцца ў зоне актыўнай вулканічнай дзейнасці, на яго тэрыторыі ёсць каля 300 буйных і сярэдніх вулканаў, 29 з іх з’яўляюцца дзеючымі. Тут размешчаны самы высокі вулкан Еўразіі — Ключаўская Сопка. З дзейнасцю вулканаў звязана ўтварэнне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальнай актыўнасці: з’яўленне гарачых крыніц, утварэнне фумарол, гейзераў і іншых праяў. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусветна вядомая Даліна Гейзераў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, слюду і прыродны газ.
Насельніцтва
Насельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:
- рускія — 290 108 чел. (80,8 %);
- украінцы — 20 870 чел. (5,8 %);
- каракі — 7 328 чел. (2 %);
- татары — 3 617 чел. (<1,00 %);
- беларусы — 3 347 чел. (<1,00 %).
55 % насельніцтва жыве ў сталіцы края — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў.
Муніцыпальныя раёны:
- Алеутскі муніцыпальны раён (у тым ліку Камандорскія астравы);
- Быстрынскі муніцыпальны раён;
- Елізаўскі муніцыпальны раён;
- Карагінскі муніцыпальны раён;
- Мількоўскі муніцыпальны раён;
- Алюторскі муніцыпальны раён;
- Пенжынскі муніцыпальны раён;
- Собалеўскі муніцыпальны раён;
- Тыгільскі муніцыпальны раён;
- Усць-Бальшарэцкі муніцыпальны раён;
- Усць-Камчацкі муніцыпальны раён;
Гарадскія акругі:
- Гарадская акруга Петрапаўлаўск-Камчацкі
- Вілючынская гарадская акруга (ЗАТУ)
- Гарадская акруга «пасёлак Палана»
Эканоміка
У эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55 % ВУП), на поўначы края — гарназдабываючая прамысловасць (здабыча золата і плаціны). Развіты турызм, здабыча пушнога звера: собаля, лісіцы, марскога коціка, галубога пясца.
Сельская гаспадарка прадстаўлена пераважна аленегадоўляй.
У краі высокая колькасці вайсковых аб'ектаў: баз падводных лодак, авіябаз, радарных станцый і іншых.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 26 кастрычніка 2016.
Камчацкі край на Вікісховішчы |