Ноч
Ноч — прамежак часу, на працягу якога для пэўнай кропкі на паверхні нябеснага цела (планеты, яе спадарожніка і г. д.) цэнтральнае свяціла (Сонца, зорка) знаходзіцца ніжэй лініі гарызонту.
Працягласць «начнога перыяду» для пэўнага пункту залежыць ад яго шыраты, нахілу восі кручэння планеты па адносінах да плоскасці яе арбіты і вугла, утворанага воссю кручэння і кірункам на цэнтральнае свяціла. Дзённы і начны бок нябесных тэл падзяляюцца тэрмінатарам.
Гл. таксама
- Час сутак
- Узыход
- Заход
- Змярканне
- Палярная ноч
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ноч