Плімуцкі ўніверсітэт
Плімуцкі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Plymouth | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Plymouth |
Заснаваны | 1862 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Плімут, Англія |
Сайт | plymouth.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плімуцкі ўніверсітэт (англ.: University of Plymouth) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Плімут.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як Плімутская школа навігацыі ў 1862 годзе, перш чым стаць універсітэцкім каледжам у 1920 годзе і політэхнічным інстытутам у 1970 годзе. У 1989 годзе ён быў перайменаваны ў Паўднёва-Заходні політэхнічны інстытут, і гэты крок быў непапулярны сярод студэнтаў, паколькі ў назве не было прывязкі да мясцовасці.
Універсітэт быў абраны Каралеўскім статыстычным таварыствам у кастрычніку 2008 года ў якасці сядзібы для цэнтра статыстычнай адукацыі. Ён таксама праводзіць курсы па марскім бізнэсе, марской тэхніцы, марской біялогіі і навуках аб Зямлі, акіяне і навакольным асяроддзі.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плімуцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы