Універсітэт права (Вялікабрытанія)
Універсітэт права | |
---|---|
англ.: University of Law | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Law |
Заснаваны | 1962 |
Год рэарганізацыі | 2012 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | law.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт права (англ.: University of Law) — брытанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта.
Мае дзевяць кампусаў: у Бірмінгеме, Брысталі, Чэстэры, Гілфардзе, Лідсе, Лондане, Манчэстэры і Нотынгеме, а таксама міжнародны філіял у Ганконгу.
Агульная характарыстыка
Універсітэт заснаваны ў 1962 годзе як Юрыдычны каледж Англіі і Уэльса. Ён забяспечвае юрыдычную адукацыю, спецыялізаваную юрыдычную падрыхтоўку і курсы павышэння кваліфікацыі для адвакатаў. Гэта буйнейшая юрыдычная школа Злучанага Каралеўства. Ён вядзе свае вытокі з 1876 года.
Юрыдычны каледж быў зарэгістраваны каралеўскай граматай у якасці дабрачыннай арганізацыі ў 1975 годзе, але ў 2012 годзе, да надання статусу універсітэта, яго адукацыйны і навучальны бізнес быў падзелены і зарэгістраваны як прыватная кампанія з абмежаванай адказнасцю. Каледж атрымаў паўнамоцтвы прысуджаць уласныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў 2006 годзе, а ў 2012 годзе змяніў назву на сучасную, калі стаў першай у Вялікабрытаніі камерцыйнай навучальнай установай, якая атрымала статус універсітэта.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт права (Вялікабрытанія)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы