Універсітэт Вест-Індыі «Адкрыты кампус»
Універсітэт Вест-Індыі «Адкрыты кампус» | |
---|---|
англ.: University of the West Indies Open Campus | |
Арыгінальная назва | англ.: University of the West Indies Open Campus |
Заснаваны | 2007 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Барбадас |
Сайт | open.uwi.edu |
Універсітэт Вест-Індыі «Адкрыты кампус» (англ.: University of the West Indies Open Campus) — дзяржаўная даследчая дыстанцыйная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай на востраве Барбадас.
Агульная характарыстыка
Гэта адна з 5 агульных аўтаномных адзінак сістэмы Універсітэта Вест-Індыі.
Упершыню аддзяленне завочнага навучання было створана ў 1947 годзе, калі Універсітэт Вест-Індыі яшчэ быў універсітэцкім каледжам Вест-Індыі. Ператварыўшыся ў Школу бесперапыннага навучання, яна ў канчатковым выніку аб'яднала Карыбскі цэнтр развіцця дзіцяці, Інстытут адукацыі прафсаюзаў Х'ю Лоўсана Шырэра, Аддзел развіцця чалавечых рэсурсаў, Цэнтр навучання сацыяльнага забеспячэння і Аддзел жанчын і развіцця.
У 2007 годзе Універсітэт Вест-Індыі «Адкрыты кампус» быў створаны афіцыйна. Гэты кампус быў забяспечаны дадатковымі фінансавымі, кадравымі, тэхналагічнымі і адміністрацыйнымі рэсурсамі, а таксама структурай, прызначанай для лепшага абслугоўвання тэрыторый, якія не ўваходзяць у кампус. Акрамя галоўнага кампуса на Барбадасе, вучэльня захоўвае прысутнасць у 17 англамоўных краінах і тэрыторыях Карыбскага басейна: Ангілья, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Беліз, Бермудскія астравы, Брытанскія Віргінскія астравы, Кайманавы астравы, Дамініка, Грэнада, Ямайка, Мантсерат, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Трынідад і Табага, а таксама астравы Цёркс і Кайкас.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы