Плімуцкі ўніверсітэт Святога Марка і Святога Яна
Плімуцкі ўніверсітэт Святога Марка і Святога Яна | |
---|---|
англ.: Plymouth University of St Mark and St John | |
Арыгінальная назва | англ.: Plymouth University of St Mark and St John |
Заснаваны | 1840 |
Год рэарганізацыі | 2012 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Плімут, Англія |
Сайт | marjon.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плімуцкі ўніверсітэт Святога Марка і Святога Яна (англ.: Plymouth University of St Mark and St John) — брытанская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Плімут.
Агульная характарыстыка
У дачыненні да вучэльні нярэдка, нават на афіцыйным узроўні, выкарытоўваецца назва Плімуцкі ўніверсітэт Марджон (англ.: Plymouth Marjon University), якая з'яўляецца ўсячэннем поўнай назвы да першых літар імёнаў святых апосталаў і евангелістаў Марка і Яна (у англійскай традыцыі Джон), у гонар якіх ён і названы.
Гісторыя ўніверсітэта бярэ пачатак з моманту заснавання Нацыянальным таварыствам садзейнічання рэлігійнай адукацыі каледжаў каледжа Святога Яна ў Батэрсі ў Лондане (1840 год) і каледжа Святога Марка ў Чэлсі таксама ў Лондане (1841 год).
Гэтыя каледжы аб'ядналіся ў 1923 годзе, стварыўшы адзіную ўстанову ў Чэлсі пад назвай Каледж Святога Марка і Святога Яна. У 1973 годзе адбыўся пераезд у Плімут з-за таго, што каледж перарос свой лонданскі кампус у Чэлсі.
У 2007 годзе каледж атрымаў статус універсітэцкага каледжа. У 2013 годзе ён атрымаў статус універсітэта.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плімуцкі ўніверсітэт Святога Марка і Святога Яна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы