Сахалінская вобласць

Сахалінская вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 20 кастрычніка 1932
Кіраўнік Валерый Лімарэнка[d]
Насельніцтва
  • 457 590 чал. (2024)
Плошча
  • 87 101 км²
Сахалінская вобласць на карце
Часавы пояс Магаданскі час і Азія/Сахалін[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-SAK
Код аўтам. нумароў 65
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сахалінская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на ўсходзе краіны, на востраве Сахалін і Курыльскіх астравах. Абмываецца Ахоцкім і Японскім морамі.

Геаграфія

Уздоўж берагоў вострава Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самы высокі пункт вострава — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх астравоў гарыстая (найвышэйшы пункт — вулкан Алаід, 2339[3] м). Вядома каля 160 вулканаў, 40 з якіх дзеючыя; высокая сейсмічнасць. На тэрыторыі вобласці шмат азёр, балот. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).

Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −6 (на поўдні) да −24 °С (на поўначы), сярэдняя тэмпература жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 °C (на поўначы). Колькасць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у гарах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласці распаўсюджаны рэдкастойная лістоўнічная тайга (на поўначы), лясы з аянскай елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шыракалістыя лясы з ліянамі (на паўднёвым захадзе); у гарах — зараснікі каменнай бярозы і кедравага сланіку.

Насельніцтва

Сахалінская вобласць адрозніваецца высокай урбанізаванасцю. Толькі меней за 14 % насельніцтва вобласці пражывае ў сельскай мясцовасці. Большасць насельніцтва — рускія (85 %). У вобласці пражываюць таксама ўкраінцы, карэйцы (па 5 %) і прадстаўнікі іншых народаў. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсіўнага паніжэння агульнай колькасці насельніцтва.

Эканоміка

Сахалінская вобласць спецыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У вобласці вядзецца здабыча нафты, газу, вугалю. Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасць; паліўная, вытворчасць будматэрыялаў. Сахалінская вобласць з’яўляецца манапалістам у Расіі па вытворчасці харчовага агару.

Адміністрацыйны падзел

Сахалінская вобласць падзяляецца на 17 раёнаў:

  • Аляксандраўск-Сахалінскі раён
  • Аніўскі раён
  • Далінскі раён
  • Холмскі раён
  • Карсакоўскі раён
  • Курыльскі раён
  • Макараўскі раён
  • Невельскі раён
  • Ноглікскі раён
  • Ахінскі раён
  • Паранайскі раён
  • Севера-Курыльскі раён
  • Смірныхоўскі раён
  • Тамарынскі раён
  • Тымоўскі раён
  • Углягорскі раён
  • Южна-Курыльскі раён

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі