Свяшчэнны цар
Свяшчэнны цар ці цар свяшчэннадзеянняў (лац.: rex sacrificus, rex sacrificulus) - другі паводле значнасці пасля Вялікага пантыфіка служыцель культа ў старажытным Рыме пасля абвяшчэння рэспублікі. Выконваў
- рэлігійныя абрады (лац.: sacra publica), падчас усіх календ, якія раней выконваліся царамі;
- уміласціўленне багоў у выпадку з'яўлення благіх прадвесцяў;
- аб'яўленне лац.: editio надыходзячых свят пры нундзінах. Верагодна, гэтая функцыя была адменена пасля Гнея Флавія.
Свяшчэнны цар жыў на Свяшчэннай дарозе (лац.: via Sacra), яго пасада была пажыццёвай. Першыя свяшчэнныя цары былі патрыцыямі і прызначаліся аўгурамі згодна з указаннем Калегіі пантыфікаў.
Жонка свяшчэннага цара мела тытул regina sanctorum (свяшчэнная царыца). У дзень выгнання цароў (лац.: regifugium) яна здяйсняла ў каміцыях ахвярапрынашэнне. Пасада свяшчэннага цара была, як мяркуецца, скасавана Феадосіям I.
Спасылкі
- Rex sacrorum // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Спіс вядомых свяшчэнных цароў Архівавана 17 студзеня 2012.
- Сакралізацыя ўлады ў часы антычнасці (Даследчы цэнтр)