Франц фон Папен
Франц фон Папен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Franz von Papen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Брунінг | ||||||
Пераемнік | Курт фон Шлейхер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hermann Dietrich[d] | ||||||
Пераемнік | Герман Вільгельм Герынг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Otto Brown[d] | ||||||
Пераемнік | Курт фон Шлейхер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Курт фон Шлейхер | ||||||
Пераемнік | Герман Вільгельм Герынг | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Брунінг | ||||||
Пераемнік | Курт фон Шлейхер | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 кастрычніка 1879[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 мая 1969[3][1][…] (89 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Папены[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Franz Joseph Hermann Michael Maria von Papen | ||||||
Бацька | Фрыдрых фон Папен[d] | ||||||
Жонка | Марта фон Папен[d] | ||||||
Дзеці | Фрыдрых Франц фон Папен[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Іозеф Герман Міхаэль Марыя фон Па́пен (ням.: Franz Joseph Hermann Michael Maria von Papen, ⓘ; 29.10.1879, Верль, Вестфалія, Германская імперыя — 2.05.1969, Оберзасбах, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ) — нямецкі палітычны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія
Франц фон Папен нарадзіўся 29 кастрычніка 1879 года ў Вестфаліі ў горадзе Верль у сям’і буйнога землеўладальніка, які паходзіў са старажытнага нямецкага рыцарскага роду. Па веравызнанні — каталік. Да Першай сусветнай вайны быў афіцэрам Генштаба. У 1913—1915 гадах — ваенны аташэ ў ЗША, адкуль быў высланы за шпіянаж і падрыўную дзейнасць. Затым служыў на Заходнім фронце. У 1916 годзе выступаў пасроднікам паміж нямецкім урадам і ірландскімі паўстанцамі-рэспубліканцамі ў пастаўках зброі, якая было выкарыстана імі супраць брытанскай арміі. З 1917 года, служыў афіцэрам Генштаба на Блізкім Усходзе і ў званні маёра ў турэцкай арміі ў Палесціне. У 1918 годзе вярнуўся ў Германію і звольніўся з арміі ў чыне падпалкоўніка.
год
У 1921—1932 дэпутат прускага ландтага ад каталіцкай партыі Цэнтра; належаў да яе вельмі правага крыла. На прэзідэнцкіх выбарах 1925 года здзівіў сваю партыю, падтрымаўшы кандыдатуру Паўля фон Гіндэнбурга, а не кандыдата ад партыі Цэнтра Вільгельма Маркса.
З 1 чэрвеня па 2 снежня 1932 года ўзначальваў урад. У студзені 1933 года з дазволу Гіндэнбурга правёў перамовы з Гітлерам і ўвайшоў у кабінет Гітлера ў якасці віцэ-канцлера.
Аднак неўзабаве, 17 чэрвеня 1934 года выступіў у Марбургскім універсітэце з прамовай у падтрымку поглядаў кансерватыўных сіл рэйхсвера, фінансавай і дзелавой эліты Германіі, незадаволеных нацысцкай сацыялістычнай рыторыкай і экстрэмізмам (так званая «Марбургская прамова»). Крытыка прывяла ў лютасць вярхі нацысцкай партыі і Адольфа Гітлера. У ноч доўгіх нажоў — разгрому верхавіны штурмавых атрадаў (СА) — канцылярыя фон Папена была захоплена і абшукана гестапа. Падчас вобыску быў застрэлены саветнік віцэ-канцлера па пытаннях прэсы фон Бозэ. Сам фон Папен на тры дні апынуўся фактычна пад хатнім арыштам. Падпарадкаваныя Герынгу паліцэйскія, якія ахоўвалі яго, мелі загад не дапусціць арышт фон Папена з боку гестапа ці СА.
У мяне не было сумневаў адносна рашучасці Гебельса, Гімлера і Гейдрыха своечасова ліквідаваць марбургскага рэакцыянера. Як я даведаўся пазней, адзіным чалавекам, які ўстаў паміж мной і падобнай доляй, быў Герынг.— Ф. фон Папен. "Вице-канцлер Третьего рейха".
З ліпеня 1934 па сакавік 1938 года (да аншлюсу) фон Папен служыў паслом у Аўстрыі, аказваючы фінансавую і палітычную падтрымку прагерманскі настроеным нацыяналістычным арганізацыям. У студзені 1938 аўстрыйская паліцыя здзейсніла вобыск у памяшканні кіраўнічага камітэта мясцовых нацыстаў і сярод дакументаў (па словах яго самога), быў выяўлены план, па якім нагодай для ўварвання ў Аўстрыю было забойства фон Папена. Затым, займаючы ў 1939—1944 гадах пасаду пасла ў Турцыі, фон Папен імкнуўся прадухіліць яе ўступленне ў вайну на боку Саюзнікаў. У сувязі з гэтым 24 лютага 1942 года на яго было арганізаваны замах агентамі савецкай разведкі, які, аднак, не ўвянчалася поспехам. Падчас войны гітлераўскі ўрад спрабаваў прызначыць фон Папена паслом Германіі пры папскім прастоле, аднак Папа Пій XII адхіліў гэту прапанову.
У красавіку 1945 годзе фон Папен быў арыштаваны ў Руры ваеннай адміністрацыяй 9-й арміі ЗША. У 1946 годзе паўстаў перад судом Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнберзе, але быў апраўданы. Аднак у лютым 1947 года паўстаў перад камісіяй па дэнацыфікацыі, быў асуджаны да васьмі гадоў працоўнага лагера. На паўторным слуханні справы ў студзені 1949 года прысуд быў змякчаны да фактычна адбытога тэрміна.
У 1950-я гады фон Папен беспаспяхова спрабаваў ізноў заняцца палітыкай. На схіле гадоў жыл у замку Бенцэнхофен у Верхняй Швабіі і апублікаваў мноства кніг і ўспамінаў, у якіх спрабаваў апраўдаць палітыку, якая праводзіцца ім у 1930-я гады, праводзячы паралелі паміж гэтым перыядам і пачаткам халоднай вайны.
Сканаў 2 мая 1969 г. у Оберзасбаху (Бадэн).
Кнігі
- Франц фон Папен. Вице-канцлер Третьего рейха. Воспоминания политического деятеля гитлеровской Германии. 1933—1947. — м.: Центрполиграф, 2005. — 592 с. — ISBN 5-9524-1911-9.
Зноскі
- ↑ а б Franz von Papen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franz von Papen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Папен Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- Біяграфія на «Хронасе»
- Энцыклапедыя Трэцяга рэйха Архівавана 13 красавіка 2015. (недаступная спасылка — гісторыя)
- Кароткая біяграфія на сайце нямецкага гістарычнага музея Архівавана 22 чэрвеня 2013. (ням.)