1 снежня
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
1 снежня — трыста трыццаць пяты (трыста трыццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1913: Пачаў дзейнічаць метрапалітэн Буэнас-Айрэса.
- 1913: Устаноўлена першая лінія канвеернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company».
- 1918: Ісландыя стала суверэннай краінай, застаўшыся ва уніі з Даніяй.
- 1920: Ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
- 1925: У Лондане падпісаныя Лакарнскія пагадненні.
- 1943: Скончылася Тэгеранская канферэнцыя.
- 1959: Заключанае пагадненне аб Антарктыцы.
- 1989: Міхаіл Гарбачоў першым з савецкіх лідараў наведаў Ватыкан.
- 1991: Прэзідэнцкія выбары ва Украіне і Усеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасці.
- 2004: Зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.
Нарадзіліся
- 1081: Людовік VI Тоўсты, кароль Францыі (пам. 1.8.1137)
- 1083: Ганна Камніна, дачка імператара Візантыі адна з першых жанчын-гісторыкаў
- 1743: Марцін Генрых Клапрот, нямецкі хімік (пам.1.1.1817)
- 1766: Мікалай Карамзін, расійскі гісторык, пісьменнік, паэт
- 1792: Мікалай Лабачэўскі, рускі матэматык
- 1867: Ігнацы Масціцкі, польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік (пам. 2.10.1946)
- 1873: Валерый Брусаў, рускі паэт
- 1884: Карл Шміт-Ротлуф, нямецкі мастак
- 1886: Чжу Дэ, кітайскі вайсковы дзеяч
- 1896: Георгій Жукаў, савецкі палкаводзец
- 1931: Валянцін Малышаў, заслужаны архітэктар Беларусі
- 1935: Вудзі Ален, амерыканскі рэжысёр, акцёр, сцэнарыст
- 1937: Вайра Віке-Фрэйберга, 6-ты прэзідэнт Латвіі
- 1939: Уладзімір Платонаў, беларускі матэматык
- 1943: Фін Кідланд, нарвежскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2004)
- 1997: Сада Уільямс, барбадаская лёгкаатлетка
Памерлі
- 660: Святы Элігій, святы Рымска-Каталіцкай царквы
- 1135: Генрых I, кароль Англіі
- 1374: Магнус Эрыксан, шведскі кароль
- 1521: Леў X, Папа Рымскі
- 1573: Малюта Скуратаў, рускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч
- 1818: Карл Фрэдэрык фон Брэда, шведскі мастак
- 1825: Аляксандр I, імператар расійскі
- 1826: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архіепіскап магілёўскі, навуковец, пісьменнік (нар. 3.9.1731)
- 1866: Джордж Эверэст, англійскі геадэзіст, у гонар якога назвалі вымераную ім Джамалунгму (Эверэст)
- 1887: Уільям Хемслі Эмары, амерыканскі батанік
- 1916: Шарль Эжэн дэ Фуко, манах-трапіст, даследчык Афрыкі
- 1919: Вандалін Шукевіч, беларускі археолаг і этнограф (нар. 10.12.1852)
- 1928: Леапольд фон Калькройт, нямецкі жывапісец
- 1934: Сяргей Кіраў, савецкі палітычны дзеяч
- 1941: Ціхан Бумажкоў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Палессі
- 1948: Франсіс Грубер, французскі мастак
- 1973: Давід Бен-Гурыён, прэм'ер-міністр Ізраіля
- 1989: Алвін Эйлі, амерыканскі харэограф
- 2018: Паўл Путныньш, латвійскі драматург
Святкуюць
- Сусветны дзень барацьбы са СНІД
- Ісландыя: Дзень незалежнасці
- Казахстан: Дзень першага прэзідэнта Казахстана
- Коста-Рыка: Дзень расфарміравання узброеных сілаў Коста-Рыкі
- Панама: Дзень настаўніка
- Партугалія : Дзень незалежнасці
- Расія: Дзень воінскай славы
- Румынія: Дзень нацыянальнага яднання Румыніі
- Тайланд: Дзень Дамронга Ратчанубаба
- Украіна: Дзень работнікаў пракуратуры Украіны
- ЦАР: Дзень Рэспублікі
- Чад: Дзень свабоды і дэмакратыі