21 снежня
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
21 снежня — трыста пяцьдзясят пяты (трыста пяцьдзясят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1804: Закон аб яўрэях, якім нададзена свабода веравызнання, але вызначана мяжа аселасці ў заходніх губернях Расійскай імперыі.
- 1846: Роберт Лістан правёў першую ў Еўропе хірургічную аперацыю з анестэзіяй.
- 1898: П’ер і Марыя Кюры адкрылі радый.
- 1898: ЗША ўсталявалі ваеннае праўленне на Філіпінах.
- 1913: У нью-ёркскай газеце надрукаваная першая ў гісторыі крыжаванка (crossword puzzle).
- 1918: У складзе літоўскіх узброеных сіл створаны Першы беларускі полк (Гродна).
- 1937: На экран выходзіць першы ў гісторыі кіно поўнаметражны анімацыйны фільм: «Беласнежка і сямёра гномаў» студыі Уолта Дыснея.
- 1941: У Мінску фашысты замарозілі тысячы савецкіх ваеннапалонных.
- 1943: У Генеральнай акрузе «Беларусь» створана Беларуская цэнтральная рада.
- 1958: Шарль дэ Голь абраны Прэзідэнтам Францыі.
- 1965: Генеральнай Асамблеяй ААН прынята Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі.
- 1965: У Слуцку уведзены ў строй цукрарафінадны завод.
- 1991: Кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і канстатавалі спыненне існавання СССР.
- 1988: Над Шатландыяй тэрарыстамі ўзарваны пасажырскі самалёт амерыканскай авіякампаніі «Пан Амерыкэн».
- 2007: Да Шэнгенскай зоны далучыліся 9 новых краін-членаў ЕС: Венгрыя, Літва, Латвія, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Эстонія.
- 2017: Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі.
Нарадзіліся
- 1401: Мазачыа, італьянскі мастак
- 1639: Жан Расін, французскі драматург (пам. 21.4.1699)
- 1796: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды (пам. 19.7.1855)
- 1815: Тама Куцюр, французскі мастак
- 1890: Мікалай Аладаў, беларускі кампазітар
- 1896: Канстанцін Ракасоўскі, савецкі военачальнік (пам. 1968)
- 1904: Жан Базен, французскі мастак
- 1917: Генрых Бёль, нямецкі пісьменнік (пам. 1985)
- 1934: Іван Чыгрынаў, беларускі пісьменнік
- 1937: Джэйн Фонда, амерыканская актрыса
- 1940: Фрэнк Вінсент Запа, амерыканскі рок-музыкант, кампазітар, кінарэжысёр (пам. 4.12.1993)
- 1948: Цьеры Мюглер, французскі мадэльер
- 1967: Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі
- 1979: Вадзім Генадзевіч Махнеў, беларускі вясляр
Памерлі
- 72: Фама, апостал
- 1375: Джавані Бакача, італьянскі пісьменнік (нар. 1313)
- 1610: Ілжэдзмітрый II, самазванец, прэтэндэнт на рускі сталец, забіты пад Калугай
- 1781: Юхан Шэфель, шведскі мастак
- 1819: Жан-Мацье-Філібер Серур'е, маршал Францыі (нар. 8.12.1742)
- 1890: Нільс Гадэ, дацкі кампазітар (нар. 22.2.1817)
- 1964: Карл ван Вехтэн, амерыканскі пісьменнік і фатограф (нар. 17.6.1880)
- 1981: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог (нар. 14.6.1900)
- 2006: Сапармурат Ніязаў (Туркменбашы), прэзідэнт Туркменістана (нар. 19.2.1940)
- 2009: Эдвін Крэбс, амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (нар. 6.6.1918)