Кігалі

Кігалі
Кігалі
Першыя згадкі: 1907
Краіна: Руанда
Кіраўнік: Пюданс Рубінгіса[d][1]
Плошча: 112 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 745 261 чал.
шчыльнасьць: 6654,12 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 1°57′13″ пд. ш. 30°3′38″ у. д. / 1.95361° пд. ш. 30.06056° у. д. / -1.95361; 30.06056Каардынаты: 1°57′13″ пд. ш. 30°3′38″ у. д. / 1.95361° пд. ш. 30.06056° у. д. / -1.95361; 30.06056
Кігалі на мапе Руанды
Кігалі
Кігалі
Кігалі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kigalicity.gov.rw

Кіга́лі (на руандзе: Kigali) — сталіца і самы вялікі горад Руанды. Насельніцтва налічвае 850 тыс. чалавек. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай прэфэктуры Кігалі. Ёсьць культурным, адміністрацыйным, эканамічным і транспартным цэнтрам Руанды з часоў калі горад стаў цэнтрам новае краіны пасьля здабыцьця незалежнасьці 1962 году ад Бэльгіі. Каля гораду знаходзяцца радовішчы волава і прадпрыемствы па яго пераапрацоўцы. Ёсьць міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1907 годзе ў часы нямецкага кіраваньня немцам Рыхардам Кантам[2]. У месцы разьвіваўся гандаль ў нямецкую эпоху, а Кант адкрыў некалькі дзяржаўных школаў для вучняў з племя тутсі. Бэльгія захапіла Руанду і Бурундзі падчас Першай сусьветнай вайны, атрымаўшы па вайне мандат на кіраваньне Руандай—Урундзі. Кігалі застаўся месцам знаходжаньня каляніяльнай адміністрацыі ў Руандзе, але сталіца Руанды-Ўрундзі знаходзілася ў Усумбуры (цяпер Бужумбура) у Бурундзі, а Кігалі заставаўся невялікім горадам з насельніцтвам усяго ў 6 тысяч чалавек да здабыцьця незалежнасьці. З 1962 году Кігалі — сталіца незалежнай Руанды. Кігалі павольна павялічваўся на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. Першапачаткова ён не пацярпеў непасрэдна ў грамадзянскую вайну паміж урадавымі сіламі і Руандыйскім патрыятычным фронтам, якая пачалася ў 1990 годзе. 7 траўня 1994 году ў горадзе былі адбыліся масавыя забойствы людзей, якія належалі да народу тутсі, якія ўчынілі ўзброеныя банды хуту і ўрадавыя войскі. Кігалі ў часы пасьля генацыду зьведаў хуткі рост насельніцтва, а большая частка гораду была перабудаваная.

Клімат

Клімат гораду — экватарыяльны мусонны, з сухім сэзонам з чэрвеня да жніўня і тэмпэратурай 20—21 °C. Колькасьць ападкаў — 1000 мм у год.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі