Лямэ́ (па-француску: Lomé) — сталіца і самы вялікі горад Тога. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы краіны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Колькасьць жыхароў складае прыкладна 800 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным і прамысловым цэнтрам краіны, а таксама асноўным портам, празь які ідзе ўвесь зьнешні гандаль краіны.
Горад быў заснаваны ў XVIII стагодзьдзі пад назвай Бэй Біч. З 1897 году зьмяніўшы назву на Лямэ горад быў сталіцай нямецкай калёніі. У 1914 годзе яго захапілі францускія войскі.