Трыпалі

Трыпалі
Трыпалі
Герб Трыпалі
Першыя згадкі: VII стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Лібія
Акруга: Таджурава-ва-эль-Навахі-Эль-Арба
Плошча: 400 км²
Насельніцтва
колькасьць: 1 682 000 чал.
шчыльнасьць: 4205 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: 21
Геаграфічныя каардынаты: 32°52′30.68″ пн. ш. 13°11′14.86″ у. д. / 32.8751889° пн. ш. 13.1874611° у. д. / 32.8751889; 13.1874611Каардынаты: 32°52′30.68″ пн. ш. 13°11′14.86″ у. д. / 32.8751889° пн. ш. 13.1874611° у. д. / 32.8751889; 13.1874611
Трыпалі на мапе Лібіі
Трыпалі
Трыпалі
Трыпалі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tripoli.info

Тры́палі (па-арабску: طرابلس الغرب‎ — Ţarābulus al-Gharb) — сталіца Лібіі, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Колькасьць жыхароў у 2003 годзе складала 1,5 млн чалавек, у 1973 годзе было 481 тыс. чалавек.

Трыпалі — самы вялікі горад краіны, прамысловы і транспартны цэнтар. Развіцьцё атрымалі наступныя галіны прамысловасьці: харчовая, мэблевая, мэталюргічная, гумавая і паліграфічная. Існуюць прадпрыемствы апрасьненьня марской вады, пераапрацоўкі нафты. Міжнародны аэрапорт злучае горад з Рымам, Тунісам, Бэнгазі і Бразавілем.

У 1986 годзе войскі ЗША захапілі горад, урад ЗША сьцьвярджаў, што Лібія падтрымлівае тэрарызм. Пасьля зьняцьця санкцыяў у 1999 годзе ААН далучылася да разьвіцьця эканомікі гораду і порта.

Геаграфія

Трыпалі разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Клімат міжземнаморскі: сьпякотнае, сухое лета і цёплая, вільготная зіма.

Гісторыя

Горад зьявіўся з трох фінікійскіх паселішчаў VII стагодзьдзя да н. э. — Аеа, Сабрата і Лептыс Магна. Каля ІІІ стагодзьдзя н. э. горад стаў сталіцай Трыпалітаніі. Пераўтварыўся ў значны гандлёвы цэнтар. У VIII стагодзьдзі быў заваяваны арабамі.

Як сталіца вілаету Трыпаліс (часткі Асманскай імпэрыі), заставаўся значным цэнтрам міжземнаморскага гандлю. Тут злучаліся шляхі з розных буйных гарадоў Сахары.

У 1530 годзе Мальтыйскі ордэн пабудаваў тут крэпасьць, але горад вярнуўся да туркаў у 1551 годзе. Трыпалі пераўтварыўся ў важны пірацкі мусульманскі порт.

У 1714 годзе на трон Трыпалітаніі ўвайшоў паша Ахмэд Караманлі, які распачаў дынастыю Караманлі. Кантроль туркаў над горадам аслабеў. Такі стан рэчаў цягнуўся да 1835 году, калі на трон увайшоў турэцкі паша, які ўзнавіў стасункі з Асманскай імпэрыяй.

ХІХ і ХХ стагодзьдзі

У ХІХ стагодзьдзі пірацтва ў горадзе атрымала максымальнае разьвіцьцё. Кіруючы ў 1796 годзе паша выставіў патрабаваньні да ЗША: ён хацеў 83 000 даляраў у абмен на абяцаньне, што піраты перастануць нападаць на амэрыканскія караблі. ЗША не пагадзіліся і выслалі свае войскі да гораду. Вайна цягнулася да 1803 году. Амэрыканцы страцілі некалькі вялікіх вайсковых караблёў. Але паша бяз платы пагадзіўся на ненападзеньне на гандлёвыя караблі ЗША. 3 чэрвеня 1805 году наступны паша разарваў пагадненьне з ЗША, жадаючы 60 000 даляраў за вызваленьне амэрыканскіх грамадзянаў. У 1815 годзе ЗША зноў акупавалі горад і паша вымушаны быў прыняць умовы амэрыканцаў.

У 1842 і 1844 гадах у горадзе адбыліся паўстаньні супраць туркаў. Калі Францыя акупавала Туніс у 1881 годзе, туркі павялічылі колькасьць войска ў Трыпалі.

У 1911 годзе італьянцы, пад прыкрыцьцём абароны сваіх грамадзянаў у Трыпалі абвясьцілі вайну Турцыі і акупавалі горад.

1 кастрычніка 1911 году адбылася вырашаючая італьянска-турэцкая бітва, якая скончылася перамогай італьянцаў.

Трыпалі кантраляваўся Італіяй да 1943 году. Потым пачалася брытанская акупацыя, якая скончылася ў 1951 годзе незалежнасьцю Лібіі.

Вонкавыя спасылкі

Трыпалісховішча мультымэдыйных матэрыялаў