Бужумбура

Бужумбура
франц. Bujumbura
Бужумбура
Дата заснаваньня: 1871
Горад з: 1889
Краіна: Бурундзі
Правінцыя: Бужумбура-Мэры
Плошча: 86,54 км²
Вышыня: 774 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 497 166 чал.
шчыльнасьць: 5744,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 3°22′57″ пд. ш. 29°21′40″ у. д. / 3.3825° пд. ш. 29.36111° у. д. / -3.3825; 29.36111Каардынаты: 3°22′57″ пд. ш. 29°21′40″ у. д. / 3.3825° пд. ш. 29.36111° у. д. / -3.3825; 29.36111
Бужумбура на мапе Бурундзі
Бужумбура
Бужумбура
Бужумбура
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mairiebujumbura.gov.bi

Бужумбу́ра (Bujumbura, Usumbura) — сталіца і самы вялікі горад Бурундзі. Насельніцтва складае каля 300 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы возера Танганьіка. Бужумбура зьяўляецца эканамічным, транспартным, палітычным цэнтрам краіны. Назва «бужумбура» перакладаецца як «кірмаш, на якім гандлююць бульбай».

Бужумбура пераўтварыўся ў горад з малой вёскі пасьля таго, як тут быў пабудаваны нямецкі вайсковы форт у 1889 годзе. Назва гораду зьмянілася з Усумбура на Бужумбура пасьля атрыманьня Бурундзі незалежнасьці ў 1962 годзе. Пасьля гэтага горад пераўтварыўся ў месца вайсковых сутыкненьняў паміж вайсковымі групоўкамі хуту і тутсі. У горадзе існуюць прадпрыемствы па вытворчасьці цэмэнту, тэкстылю і мыла. На ўзьбярэжжы возера ёсьць вялікі порт, празь які ідзе імпарт краіны.