Дэрбійскі ўніверсітэт
Дэрбійскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Derby | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Derby |
Заснаваны | 1851 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дэрбі, Англія |
Сайт | derby.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэрбійскі ўніверсітэт (англ.: University of Derby) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дэрбі.
Агульная характарыстыка
Універсітэт (былы каледж мастацтваў і тэхналогій) вядзе сваю гісторыю з моманту стварэння ў 1851 годзе дыяцэзіяльнага інстытута па падрыхтоўцы настаўнікаў. Статус універсітэта ён атрымаў у 1992 годзе.
Універсітэт прапануе больш за 300 навучальных праграм на ўзроўні бакалаўрыяту. Праграмы бакалаўрыяту, а таксама кароткія курсы і аспірантура ахопліваюць большасць навучальных дысцыплін і субдысцыплін.
У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 34 000 студэнтаў па ўсіх напрамках навучання.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэрбійскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы