Омская вобласць
Омская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 7 снежня 1934 | ||||
Кіраўнік | Aleksandr Burkov[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | OMST і Asia/Omsk[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-OMS | ||||
Код аўтам. нумароў | 55 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Омская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўднёвым захадзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Омск. Створана 7 снежня 1934 года, сучасныя межы набыла ў 1943 годзе.
Агульная колькасць насельніцтва — 2046.6 тыс.чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 14,6 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 69,0 % (2005). Прыкладна палова насельніцтва вобласці, 1,1 млн чал., жыве ў адміністрацыйным цэнтры г. Омск, на поўдні вобласці. Бо́льшая частка астатняга насельніцтва жыве ўздоўж галоўных транспартных восяў: транссібірскай чыгуначнай магістралі, якая перасякае вобласць з захаду на ўсход, і ракі Іртыш, якая цячэ з поўдня на поўнач. Гэты «транспартны крыж» намаляваны на гербе вобласці.
Омская вобласць мяжуе з Казахстанам на поўдні, з Цюменскай вобласцю на захадзе і поўначы, Новасібірскай і Томскай абласцямі на ўсходзе.
Тэрыторыя вобласці распасціраецца на 600 км з поўдня на поўнач і на 300 км з захада на ўсход. Галоўная водная артэрыя — Іртыш і яе прытокі Ішым, Ом, Оша, Тара. Возера Эбейты. Вобласць размешчана на Заходне-Сібірскай раўніне, што абумоўлівае плоскі рэльеф. На поўдні — стэпы, паступова пераходзячыя ў лесастэпы, лес і балоцістую тайгу на поўначы. Глебы пясчаныя, глеістыя. Уздоўж Іртыша, у г. зв. Прыіртышшы, назіраецца «аазісны» мікраклімат, з больш лясістым і яравым ландшафтам. Тут жа самыя ўрадлівыя землі рэгіёна.
Клімат рэзка кантынентальны: зіма халодная, сонечная і снежная, лета спякотнае, сухое. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +19 °C, з тыповымі адхіленнямі да −35 °C і +35 °C, адпаведна. Ападкаў 300−400 мм у год.
Насельніцтва 2046,6 тыс. чалавек (2005), з якіх у гарадах пражываюць 69,0 %. Нацыянальны склад: рускія (83,5 %), казахі (3,9 %), украінцы (3,7 %), немцы (3,7 %) і татары (2,3 %).
Падзяляецца на 32 раёна. Буйнейшы горад: Омск.
Буйныя гарады
Гл. таксама
Вядомыя асобы
- Генадзь Андрэевіч Забоеў (1922—2012) — Заслужаны ўрач БССР.
- Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка (нар. 1941) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Спасылкі
Омская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 лютага 2005.