Райкоке
Райкоке | |
---|---|
руск. Райкоке | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4,6 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
48°17′ пн. ш. 153°15′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Райкоке (руск.: Райкоке) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 4,6 км².
Востраў з’яўляецца надводнай часткай вулкана Райкоке (551 м). Мае круглявую форму, каля 1,85 км у дыяметры, але абрысы вострава моцна змяняюцца пасля кожнага вывяржэння.
Вулканічныя схілы сфарміраваныя лававымі струменямі. Кратар даволі стромы. Роўныя камяністыя месцы толькі на ўскраінах вострава. Сталых крыніц пітной вады няма.
Глебавы полаг бедны. Раслінны свет прадстаўлены 68 відамі, амаль выключна травамі, у тым ліку зёлкавымі. Лясоў і хмызнякоў няма. Жывёлы — марскія птушкі і грызуны. Пасля вывяржэння 1924 г. расліннасць і жывёлы практычна адсутнічалі на працягу 40 гадоў. На паўночнай ускраіне — лежбішча сівучаў.
На мове курыльскіх айнаў назва вострава азначала «дзірка» або «кратар». На працягу ўсёй гісторыі сталага насельніцтва не было. Застаецца незаселеным.
Спасылкі
- Востраў Райкоке на Курыльскай градзе Архівавана 3 лістапада 2011.
- Апісанне і фотаздымкі
- Вулкан Райкоке Архівавана 23 чэрвеня 2008.