Юрый (востраў)
Юрый | |
---|---|
руск. Юрий, яп. 勇留島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 10,32 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
43°25′20″ пн. ш. 146°04′25″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Востраў Юрый (руск.: Юрий, яп.: 勇留島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 10,32 км².
Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня ўзгорыстая. Берагі стромкія абрывістыя, месцамі адхонныя з пясчанымі і галечнымі пляжамі. Найвышэйшы пункт — 44 м над узроўнем мора.
У старажытнасці наведваўся айнамі, якія далі яму імя Юра або Юру («там шмат бакланаў»). У 1855—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Выкарыстоўваўся як рыбалоўная база. Сезоннае насельніцтва дасягала 501 чал. У 1945 годзе заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР.
На востраве знаходзяцца расійская пагранічная застава і маяк. З-за адсутнасці бяспечных падыходаў марскія судны рэдка наведваюць яго. Аднак на заставе існуе верталётная пляцоўка.
Востраў Юрый з’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».