Рыпанкіча
Рыпанкіча | |
---|---|
руск. Рыпонкича | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,3 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
47°32′26,90″ пн. ш. 152°50′19,40″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рыпанкіча (руск.: Рыпонкича) — паўночны востраў архіпелага Ушышыр. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі.
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Плошча — 1,3 км². Найвышэйшы пункт — 121 м. Шмат крыніц гарачай вады. Паверхня пакрыта разнатраўем. Жывёльны свет — марскія птушкі, пясцы.
Да пачатку XX ст. населены айнамі.
У 1875—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Японцамі быў пабудаваны сельскагаспадарчы гадавальнік, які інтрадуцыраваў пясцоў.
З 1945 г. у складзе Расіі. Зараз незаселены.